дробна пакрышанае зяленіва пятрушкі. Падаваць са скрылікамі лімона. На 500 г грыбоў 4-5 ст. л. тлушчу, 0,5 шклянкі віна (для больш вадкай падлівы па шклянцы віна i вады), соль, перац, зяленіва на смак. Грыбы ў гарчычнай запраўцы (Германія) Грыбы пакрышыць, патушыць ва ўласным саку, заліць соусам на грыбном булёне з мукі, пасераванай на топленым масле з соллю, перцам, гарчыцай i цукрам. Давесці грыбы да мяккасці. На 750 г грыбоў 2-3 ст. л. масла, 2 ст. л. мукі, 1 цыбуліна, 1 шклянка булёну, 1 ст. л. гатовай гарчыцы, соль, молаты перац i цукар на смак Грыбы ў ружовай запраўцы (Болгария) Грыбы варыць у падсоленай вадзе прыкладна 30 хвілін. Прыгатаваць запраўку з алею, дробна парэзанага пер'я зялёнай цыбулі, мукі, таматапюрэ або памідораў, молатага перцу. Змяшаць грыбы з запраўкай, давесці да кіпення, дадаць буйна нарэзанае зяленіва пятрушкі i на слабым агні тушыць 15-20 хвілін. На 500-800 г свежых грыбоў 5-6 ст. л. алею, 4-6 пёраў зялёнай цыбулі, 1 ст. л. мукі, 1 ч. л. тамата-пюрэ або 2-3 памідоры, 1-2 пучкі пятрушкі, 1 ч. л. молатага салодкага чырвонага перцу i соль на смак. Грыбы ў цыбульнай падліўцы (Расія) Шапачкі маладых баравікоў пасаліць, засмажыць да гатоўнасці ў сметанковым масле i пакпасці ў сатэйнік. На масле, што засталося ад смажання, тушыць да мяккасці парэзаную рэпчатую цыбулю, пасаліць яе, дадаць смятану i праварыць. Заліць гэтай падліўкай грыбы. На 500 г грыбоў 100 г сметанковага масла, 1-2 цыбуліны, 1 шклянка смятаны; на смак соль. Каша грыбная (Чэхія, Славакія) Дробна пакрышаныя грыбы адварыць да гатоўнасці ў падсоленай вадзе, адцадзіць. Заправіць кашу белай мучной падлівай на масле i грыбным адвары, пасаліць, пасыпать перцам i паварыць да загусцення. Перад падаваннем пасыпаць зяленівам кропу i пятрушкі. На 500 г грыбоў па 50 г сметанковага масла i мукі; соль i перац на смак. Паштэт грыбны (Германія) Сумесь розных свежых грыбоў i цыбулю прапусціць праз мясарэзку, патушыць да мяккасці, дадаць солі i перцу. Усыпаць змолатыя белыя сухары; добра перамяшаўшы, тушыць яшчэ некалькі хвілін
Дадатковыя словы
перя
0 👁