дзіць іх, абсушыць. Пасаліўшы i паперчыўшы, абкачаць у муцэ, ва ўзбітым яйку i ў дробна змолатых сухарах. Засмажыць на масле з абодвух бакоў. Падаючы да стала, аздобіць блюда падсмажанымі каліўцамі пятрушкі. На 9-12 шапачак сушаных баравікоў 1 шклянка малака, 1 яйка, 1-2 ст. л. сметанковага масла, соль i перац на смак, па 2-3 ст. л. мукі i сухароў Грыбныя шніцелі (Венгрия) Адвараныя ў падсоленай вадзе буйныя баравікі або пячурыцы адцадзіць i трошкі падсушыць, потым абкачаць у яйках i сухарах, крыху пасыпаць перцам i засмажыць у шмальцы. На 500 г грыбоў 2-3 ст. л. сухароў, 1-2 яйкі, 1-2 ст. л. тлушчу; соль i перац на смак. Грыбны гуляш (Германія) Падсмажыць у сале нарэзаныя тонкімі скрылікамі грыбы i цыбулю, пасаліць, пасыпаць перцам, заправіць мукой i на слабым агні давесці да гатоўнасці. На 750 г свежых грыбоў 50 г сала, 1 цыбуліна, 1 ст. л. мукі, 1 шклянка вады; соль i перац на смак. Грыбы ў смятанцы (Расія) Апараныя i нарэзаныя скрылікамі грыбы пасаліць, злёгку падсмажыць, пакласці ў сатэйнік, заліць гатаванай смятанкай. У сярэдзіну грыбной масы ўкласці пучок зяленіва ca спецыямі i тушыць пад накрыўкай ў сярэдне нагрэтай духоўцы прыкладна 1 гадзіну. На стол падаваць у гэтым жа посудзе. На 500 г грыбоў 1 шклянка смятанкі, пучок пятрушкі i кропу; на смак гваздзіка, карыца, перац, лаўровы ліст, соль. Грыбы ў белым соусе (Болгария) Грыбы нарэзаць скрылікамі, адварыць у невялікай колькасці вады з цыбуляй, морквай i чорным перцам (бабком), адцадзіць, гародніну i перац выбраць. Муку зпасераваць на сметанковым масле, развесці да сярэдняй гушчыні грыбным булёнам, заліць соусам грыбы. Страву можна выкарыстаць як гарнір да бульбы або кашы з круп. На 500 г пячурыц на 1 ст. л. сметанковага масла i мукі, 1 морква, 2 цыбуліны (цалкам), 0,5 лыжачкі для кавы чорнага перцу, соль па смаку. Грыбы ў вінным соусе (Болгария) Парэзаныя скрылікамі грыбы тушыць у невялікай колькасці вады i тлушчу да мяккасці, потым уліць белае віно, пасаліць, дадаць перцу i
0 👁