Грыбы варыць 10-15 хвілін у падсоленай вадзе, адцадзіць, нарэзаць буйнымі скрылямі, засмажыць у сметанковым масле, пасыпаць мукой, пакласці густую смятану, перамяшаць, праварыць, пасыпаць цёртым сырам i запячы ў духоўцы. На 400-500 г свежых грыбоў 3-4 ст. л. сметанковага масла, 1 ст. л. мукі, 100 г смятаны, 50 г сыру; соль на смак. Пячурыцы фры (Беларусь) Шапачкі пячурыцаў зварыць у падсоленай вадзе, адцадзіць i астудзіць. Змачыць кожную ў яйка, потым у змолатыя сухары з мукой i засмажыць на алеі. Падаваць у халодным выглядзе. На 250 г грыбоў на 2 ст. л. алею i сухароў, 1 ст. л. мукі, 1 яйка i соль на смак. Грыбы запечаныя (Расія) Грыбы па-талстоўску (Расія) Парэзаныя скрылікамі грыбы пакласці ў разагрэтае топленае масла, дадаць тоўчаны часнок, соль i змолаты чорны перац, добра змяшаць i тушыць на слабым агні прыкладна гадзіну. Пакласці грыбы на бляху, паліць смятанаю, пасыпаць крышаным сырам i прыкладна 30 хвілін запякаць у духоўцы. На 500 г свежых грыбоў 0,5 шклянкі масла, 3-4 зубка часнаку, 0,5 шклянкі смятаны, 50 г сыру, соль i перац на смак. Грыбы ва ўласным саку (Беларусь) Пачышчаныя i вымытыя грыбы пакласці на патэльню шапачкамі ўніз, паліць алеем, пасаліць i запячы ў духоўцы да гатоўнасці. Выкласці грыбы на талерку, папырскаць сокам лімона, пасыпаць зяленівам пятрушкі. На 500 г грыбоў 50 г алею, сок V2 лімона, соль i перац на смак. Грыбы смажаныя ў сухарах (Болгария) Парэзаныя скрылікамі звараныя ў падсоленай вадзе грыбы адцадзіць, пасыпаць сухарнай крошкай i, паперчыўшы, засмажыць на масле. Падаваць са скрылікамі лімона. На 400 г грыбоў 0,5 шклянкі топленага масла, 3-4 ст. л. змолатых сухароў, соль i перац на смак. Старадаўняя грыбная закуска (Полыича) Дробныя шапачкі сушаных баравікоў ці добрыкаў вытрымаць ноч ў халодным малацэ; потым уліць вады i зварыць грыбы да мяккасці, адца
0 👁