Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
гатоўнасці. Дадаць асобна звараныя крупы, праварыць, пасыпаць соллю i перцам. Змяшаць ca смятанай сырыя жаўткі, развесці цёплым булёнам i ўліць у зняты з агню суп. Падаючы да стала, прыправіць суп сокам лімона i зяленівам пятрушкі. На 5-7 сушаных баравікоў ці добрыкаў 1 шклянка вараных ячных круп, 1,5 л мяснога булёна, 1 цыбуліна, 1 морква, па 1 корані пятрушкі i сельдэрэя, 1-2 ст. л. сметанковага масла, 0,5 шклянкі смятаны, сок 0,5 лімона; соль i спецыі — на смак. Зварыць крэпкі грыбны булён, адстаяць яго i працадзіць. Грыбы прапусціць праз мясарэзку разам з цыбуляй, злёгку абсмажыць, пасаліць i паперчыць. Булён заправіць пасераванай на масле мукой, праварыць. Замясіць прэснае крутое цеста, раскатаць яго тонкім слоем, нарэзаць на невялікія квадраты. На кожны палажыць па лыжачцы грыбнога фаршу, края заляпіць. Засмажыць вушкі на алеі i пакласці ў булён, падаючы да стала. На 7-8 сушаных баравікоў ці добрыкаў 1-2 цыбуліны, 4-5 ст. л. алею, 1 ст. л. мукі, соль i спецыі — на смак. Цеста з 1-1,5 шклянкі мукі i 1 яйка. Грыбы абабраць, памыць, зварыць у падсоленай водзе, прапусціць праз мясарэзку разам з засмажанай цыбулей, дадаць солі i перцу, жаўткі, муку, узбітыя бялкі i замясіць густое цеста. Невялікай змочанай лыжкай спускаць клёцкі ў гарачы мясны булён або боршч. Варыць пад накрыўкай да гатовага стану. Падаваць са смятанай i зяленівам пятрушкі. На 200 г звараных грыбоў 1 цыбуліна, 2 ст. л. тлушчу, 2-3 яйкі, 1 шклянка мукі, соль i перац — на смак. Нарэзаныя грыбы розных відаў смажыць на сухой патэльні пад накрыўкай, пакуль не выпарыцца ўвесь сок, увесь час памешваючы. Дадаць солі, перцу, дробна нарэзанай цыбулі, сметанковага масла i смажыць яшчэ каля 20 хвілін, пакласці смятану, праварыць i зняць з агню. На 4 шклянкі нарэзаных грыбоў па 100 г сметанковага масла i смятаны, 1-2 цыбуліны; соль i перац на смак. Суп грыбны з вушкамі (Беларусь) Суп з грыбнымі клёцкамі (Украіна) Грыбы смажаныя (Беларусь, Расія) ДРУГІЯ СТРАНЫ IГАРАЧЫЯ ЗАКУСКІ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 440  ▶