Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Гатовы суп пасыпаць зяленівам i заправіць смятанай. На 6-7 сушаных баравікоў ці добрыкаў 1-1,5 л вады, 1 цыбуліна, 1 морква, па адным корані сельдэрэя i пятрушкі, 1-2 ст. л. сметанковага масла, 4-5 ст. л. смятаны; соль, спецыі, зяленіва на смак. Уральская грыбная поліўка (Расія) Грыбы зварыць, нарэзаць, пакласці ў працэджаны грыбны булён, дадаць нарэзаныя кубікамі бульбу, моркву, нарэзаную, абсмажаную цыбулю i варыць на слабым агні каля 30 хвілін. Пакласці ў булён рыбу парцыённымі кавалкамі i давесці да гатоўнасці. Перад падаваннем пасыпаць поліўку зяленівам кропу. На 250-350 г свежых або 5-6 сушаных баравікоў, 1-1,5л вады, 1 цыбуліна, 1 моркаўка, 3-4 бульбіны, 2-5 ст. л. сметанковага масла, 100— 150 г рыбы; соль, спецыі i зеляніва па смаку. Грыбная поліўка з часнаком (Чэхія, Славакія) j Нарэзаныя скрылікамі свежыя грыбы заліць вадой, пасаліць i зварыць. Дадаць расцёрты часнок, растоўчаны кмен i крыху сечанай зялёнай цыбулі, перцу. Падаваць гарачай з грэнкамі. На 200-300 г грыбоў 0,6-1,0 л вады, 4 зубчыкі часнаку, 1 ч. л. кмену, 1 ст. л. зяленіва; соль i перац на смак. Суп грыбны (Карэя) Нарэзаную дробнымі кавалачкамі ялавічную выразку перамяшаць з дробна парэзаным часнаком, соллю, цукрам, молатым чырвоным перцам i зяленівам, пад накрыўкай вытрымаць прыкладна гадзіну. Грыбы дробна парэзаць, абсмажыць у масле, дадаць крыху вады i тушыць да гатоўнасці. Мяса заліць вадою, дадаць сметанковага масла i сок ад тушэння грыбоў, шчыльна закрыць i варыць да гатоўнасці. Перад канцом адварвання дадаць грыбы, заправіць мучной падкалоткай i праварыць. Падаць з рассыпістым рысам. На 400-500 г свежых грыбоў столькі ж ялавічыны, 2-3 зубчыкі часнаку, 1 ч. л. цукру, 4 ст. л. сметанковага масла, па 2 ст. л. мукі i сечанага зяленіва; соль i перац на смак. Халаднік грыбны (Болгария) 3 сушаных грыбоў зварыць булён, адстаяць i працадзіць яго. Грыбы нарэзаць саломкай, пакласці ў булён, дадаць цэлую цыбуліну, нарэзаныя супавыя карэнні, пасаліць i зварыць. Заправіць халаднік пасераванай на алеі мукой, 5-6 хвілін паварыць. Астудзіць, дадаць воцат i зяленіва пятрушкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 440  ▶