яе ў суп. Дадаць дробна скрышанае шчаўе (можна шпінат), давесці да гатоўнасці. Падаючы на стол, пасыпаць скрышаным крутым яйкам, зяленівам кропу ці пятрушкі. На 200-300 г грыбоў 0,8-1 л вады, 1 цыбуліна, 2-3 ст. л. сметанковага масла, па 1 ст. л. мукі i зяленіва, 1 ч. л. молатага перцу, 1-2 яйка, соль i спецыі па смаку. Суп малочны з грыбамі (Эстонія) У вадзе ці мясным булёне зварыць нарэзаную скрылікамі бульбу. Свежыя грыбы падсмажыць у масле разам з цыбуляй амаль да гатоўнасці, пакласці ў булён i паварыць 7-10 хвілін. Уліць малако, давесці суп да кіпення, пасаліць, пасыпаць молатым перцам i здробненым кропам. На 500 г свежых грыбоў 0,5-0,8 л вады або булёну, столькі ж малака, 4-6 бульбін, 1 цыбуліна, 100 г сметанковага масла, 2 ст. л. зяленіва кропу; соль i чорны перац на смак. Брусельскі суп з пячурыцамі (Бельгія) Пячурыцы прапусціць праз мясарэзку, тушыць на слабым агні ў масле разам з цыбуляй i мукой, пакласці ў мясны булён, пасаліць, пасыпаць перцам, дадаць буйна нарэзаныя вараныя яйкі i зяленіва пятрушкі. Гатовы суп заправіць смятанкай. На 500 г грыбоў 2-3 ст. л. сметанковага масла або маргарыну, 1 л булёну, 1 шклянка смятанкі, 1 цыбуліна, 1 ч. л. мукі, 2 вараныя яйкі; соль, спецыі, зяленіва на смак. ў Грыбны суп з локшынай вегетарыянскі (Расія) У густы грыбны булён пакласці нарэзаную кубікамі бульбу, давесці да кіпення. Локшыну хатняга прыгатавання падсмажыць у сухім выглядзе на алеі да светла-карычневага колеру, пакласці ў булён i зварыць. Заправіць суп дробна нарэзанымі варанымі грыбамі, пасераванымі на алеі супавымі карэннямі i цыбуляй, дадаць солі i перцу. На 7-8 буйных сушаных грыбоў 1,5 л вады, 2-3 бульбіны, 0,5 шклянкі алею, 1 цыбуліна, 1 моркаўка, 1 каліва пятрушкі; соль, молаты перац, лаўровы ліст на смак. Грыбны суп з локшынай (Беларусь) Зварыць грыбны булён, адстаяць i працадзіць яго; грыбы парэзаць саломкай i заліць булёнам. Пакласці ў суп пасераваныя цыбулю i карэнне, давесці да гатоўнасці i усыпаць локшыну сваего гатавання. Зварыўшы яе да мяккасці, пасаліць суп, дадаць спецыі
0 👁