дадаць да грыбоў; пакласці туды ж нарэзаную капусту i бульбу, праз 15 хвілін — пасераваныя з таматнай пастай цыбулю i карэнні, дадаць мучную на грыбным булёне запраўку; паварыць усё разам яшче 5-10 хвілін. Потым уліць у боршч падсалоджаны бурачны квас i давесці страву да гатоўнасці. Падаючы да стала, заправіць смятанай, расцертай з сырымі жаўткамі, 1 пасыпаць зяленівам пятрушкі. На 50-60 г сушаных грыбоў 3-4 бульбіны, 200 г свежай капусты, 1-2 буракі, 1 цыбуліна, 1 морква, 1 пятрушка, 2 шклянкі бурачнага квасу, 1 ч. л. мукі, па 0,5 шклянкі тамагнай пасты, смятаны, 100 г смятанкавага масла, 2 жаўткі, соль, спецыі i зяленіва па смаку. Гатаванне квасу: буракі ачысціць; пятую частку нарэзаць кружкамі, пакласці цэлыя буракі ўпярэмешку з рэзанымі, заліць халоднай гатаванай вадой i паставіць у цёплае месца. Як квас скончыць брадзіць — вынесці на холад (прыкладна праз 12-15 дзён). На 5 кг буракоў 10 л вады. Зварыць грыбны булён, даць яму адстаяцца i працадзіць. раныя грыбы нарэзаць саломкай, пакласці ў булён. Дадаць туды тушаныя натаркаваныя буракі, тамат-пюрэ, нарэзаныя саломкай i пасераваныя на масле з мукой супавае карэнне i цыбулю, нашаткаваную капусту, бульбу, прамыты чарнасліў i на сярэднім агні давесці боршч да гатоўнасці, пасаліць, пакласці спецыі, пасыпаць зяленівам пятрушкі. На 100 г сушаных грыбоў па 400 г буракоў, капусты i бульбы, 1 моркаўка, 1 каліва пятрушкі, 1 цыбуліна, 1-2 ст. л. тамату, па 100 г сметанковага масла i чарнасліву, 1 ч. л. мукі; соль i спецыі на смак. Свежыя грыбы зварыць, адцадзіць, нарэзаць саломкай. Здробненую цыбулю патушыць на масле, дадаць грыбы, зноў крыху патушыць i заліць грыбным булёнам. Мучную пасероўку развесці тым жа булёнам, уліць у суп, варыць 10-15 хвілін на слабым агні, потым дадаць крышанае зяленіва, тоўчаны часнок i струковы перац, соль. Трымаць на агні яшчэ 5 хвілін; зняўшы з агню, дадаць тоўчаныя арэхі. Падаючы да стала, пасыпаць кропам. На 500 г свежых грыбоў 2-3 цыбуліны, 0,5 шклянкі здробненых грэцкіх арэхаў, 1 ст. л. кукурузнай -мукі, зяленіва (кінза, пятрушка, кроп), перац i соль на смак. Адварыць у падсоленай вадзе крышаныя свежыя грыбы. Засмажыць на масле дробна нарэзаную цыбулю, пасыпаць яе мукою, молатым салодкім перцам, распусціць пасероўку з цыбуляй грыбным булёнам, уліць Боршч з грыбамі i чарнаслівам (Украіна) Суп арэхава-грыбны (Грузія) Грыбны суп з шчаўем (Балгарыя
0 👁