Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
На 200-300 г грыбоў 1-1,5 л вады, 250 г капусты, 1. ст. л. мукі, 2 ст. л. масла, 4-5 ст. л. смятаны, соль i спецыі на смак. Капусняк (Полыича) Вэнджаныя свіныя рэбрачкі або кавалачкі галавы з размочанымі дробна парэзанымі сушанымі грыбамі заліць вадой i варыць да гатоўнасці. Дадаць дробна парэзанае супавае зяленіва i тушаную да мяккасці, разведзеную адцэджаным мясным булёнам кіслую капусту. Засмажыць нарэзанае кубікамі сала з цыбуляй, дадаць мукі, перамяшаць i заправіць суп. Падаваць з адваранай бульбай, пасыпанай падрумяненымі скварачкамі. На 5-6 сушаных белых грыбоў 300 г вэнджанага мяса, 1,5 л вады, 300 г капусты, 50-75 г сала, 1 цыбуліна, 1 ст. л. мукі; сечанае зяленіва i соль на смак. Капуста кіслая з грыбамі (Беларусь) Бульён з кіслай капусты i сушаных баравікоў ці добрыкаў заправіць мукой, падсмажанай на смальцы разам са здробленай цыбуляй, пакласці перац гарошкам i лаўровы лісток. Падаваць са смятанай i гарачай варанай бульбай. На 6-7 баравікоў 1,5 шклянкі прамытай капусты, па 1 ст. л. смальца i мукі, 1 цыбуліна, 5-6 гарошын перцу, 1-2 лаўровых лісткі, 3-4 ст. л. смятаны; соль па смаку. Расольнік з грыбамі (Расія) Зварыць без солі размочаныя сушаныя грыбы, булён адстаяць i асцярожна зліць у чысты посуд. Грыбы нарэзаць саломкай i ўкласці ў булён; туды ж'дадаць супавае карэнне i цыбулю, падсмажаныя ў сметанковым масле, нарэзаную кубікамі бульбу i варыць 25-30 хвілін. Потым пакласці ў суп тонкія скрылікі салёных агуркоў без скуркі i насення, давесці да гатоўнасці. Перад падаваннем заправіць расольнік смятанай i сечаным зяленівам кропу. На 50 г сушаных баравікоў 1-1,5 л вады, 3-4 бульбіны, 1 моркаўка, 1 пятрушка, 1 цыбуліна, 2-3 салёныя агуркі, 2-3 ст. л. сметанковага масла i столькі ж смятаны; соль i спецыі на смак. Кіеўскі боршч з грыбамі (Украіна) Зварыць да гатоўнасці папярэдне замочаныя сушаныя баравікі або добрыкі. Вынуць грыбы з булёну, нашаткаваць іх саломкай, крыху патушыць у масле, злажыць у каструлю з працэджаным булёнам. Бурак парэзаць саломкай, заліць грыбным булёнам i тушыць да мяккасці, а потым
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ждадаць
0 👁
 ◀  / 440  ▶