Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Перад падаваннем заправіць суп смятанай i пасыпаць зяленівам. На 150-200 г салёных грыбоў 100 г вяндліны, 1 л вады, 1 цыбуліна, 34 бульбіны, 1 ст. л. тамата-пюрэ, 3-4 ст. л. смятаны; соль i спецыі на смак. Поліўка грыбная на гароднінным адвары (Румынія) Свежыя абабраныя сыравежкі нарэзаць скрылькамі, вытрымаць ў падкісленай вадзе некалькі хвілін. Потым паіушыць іх да мяккасці ў масле, пакласці ў каструлю, заліць булёнам з капусты, морквы i цыбулі, прыправіць соллю i зяленівам пятрушкі. У гатовую поліўку дадаць жаўток, распушчаны ў малацэ. На 300 г грыбоў 500 мл гародніннага булёну, 1 ч. л. масла, 1 цыбуліна, 1 морква, 100 г капусты, 1 жаўток i 1 ст. л. малака, соль i зяленіва пятрушкі на смак. Салянка грыбная (Расія) ў__ Адвараныя да гатоўнасці грыбы нарэзаць саломкай, разам з нашаткаванымі карэннямі пакласці ў грыбны булён i паварыць на слабым агні 5-10 хвілін. Нашаткаваную свежую i кіслую капусту тушыць да мяккасці з памідорамі i нарэзанай цыбуляй у масле. Салёныя грыбы апарыць, нарэзаць, змяшаць з капустай, пакласці ў булён, дадаць соль, чорны перац (гарошкам), лаўровы ліст i масліны. Варыць на сярэднім агні каля 15 хвілін. Гатовую салянку заправіць смятанай i лімонным сокам. На 6-8 сушаных белых грыбоў 1-1,5 л кіпеню, 2 шклянкі нашаткаванай свежай капусты i 1-1,5 шклянкі кіслай, 100 г сметанковага масла, 2 цыбуліны, 2 памідоры, 1 морква, па адным корані пятрушкі i сельдэрэя, 2 шклянкі салёных грыбоў, 10-12 маслін, 10-12 гарошын перцу, 3 лаўровых ліста, 4 ст. л. смятаны, сок паловы лімона i соль на смак. Капуста з грыбным парашком (Расія) Зварыць ў вадзе кіслую капусту з морквай, карэннем пятрушкі або сельдэрэя, бульбай. У гатовую страву усыпаць грыбны парашок i добра праварыць. Заправіць капусту мукой i падсмажанай цыбуляй. Падаваць з дробнымі грэнкамі. На 200 г кіслай капусты 2-3 бульбіны, морквіна i цыбуліна, корань пятрушкі або сельдэрэя, 1 ст. л. грыбнога сухога парашку, 1-2 ч. л. мукі, 2-3 ст. л. алею, 1-1,5 шклянкі дробных белых грэнкаў. i Суя грыбны з капустай (Расія) Дробна скрышыЦь свежую капусту i грыбы, варыць да поўнай гатоўнасці, пасаліць, дадаць чорны перац, лаўровы ліст, заправіць пасераванай ў сметанковым масле мукой, давесці да кіпення. Падаваць са смятанай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 440  ▶