Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
крыху астудзіць, дадаць маянэзу i добра змяшаць. Фаршам напоўніць палавінкі крутых бялкоў, выкласці на блюда, заліць соусам ca смятаны i маянэзу, пасыпаць рубленым жаўтком i зялёнай цыбуляй. На 5-6 баравікоў або змаршкоў 5 яек, 1 цыбуліна, 1 ст. л. сметанковага масла, па 0,5 шклянкі адваранага рысу, маянэзу i смятаны; соль, перац, зяленіва — на смак. ПЕРШЫЯ АБЕДЗЕНЫЯ СТРАВЫ Суп ca свежых грыбоў (Беларусь) Нашаткаванае пасераванае карэнне, парэзаныя на дробныя скрылікі грыбы i бульбу заліць вадой i варыць да гатоўнасці. Пасаліць, пакласці чорны перац гарошкам i лаўровы ліст, заправіць суп падсмажаным салам з цыбуляй. Можна пры падаванні дадаць смятаны. На 1-2 шклянкі здробненых грыбоў 1-1,5 л вады, 3-4 бульбіны, 1 морква, 1 корань пятрушкі, 1 цыбуліна, 50 г сала; соль i спецыі на смак. Грыбны суп маскоўскі (Расія) Грыбы перабраць, памыць, адрэзаць ножкі. Шапачкі варыць каля 40 хвілін; ножкі прапусціць праз мясарэзку, патушыць на сметанковым масле. Засмажыць парэзаныя карэнні i цыбулю, пакласці ўсё ў посуд з шапачкамі, дадаць спецыі, солі i варыць яшчэ 20-25 хвілін. Падаўшы на стол, заправіць суп смятанаю, зяленівам пятрушкі i кропу. На 500 г маслякоў або баравікоў ці добрыкаў 4-5 бульбін, корань пятрушкі, цыбуліна i морква, 2 ст. л. масла. 3-4 ст. л. смятаны, 1-2 ст. л. крышанага зяленіва, соль, перац, лаўровы ліст па смаку. Поліўка з абабкаў (Фінляндыя) Зварыць да мяккасці ячныя дробныя крупы, ў жыдкую кашу дадаць дробна пакрышаныя абабкі, заліць малаком, дадаць масла i соль на смак, давесці на слабым агні да гатоўнасці. На 2 шклянкі грыбоў 3/4 шклянкі круп, 2 шклянкі малака, 1-2 ст. л. смятанковага масла, соль на смак. Суп грыбны (Латвія) Нарэзаць кавалкамі i засмажыць вэнджаную свініну, дадаць нарэзаныя грыбы, тамат-пюрэ, перамяшаць, зноў засмажыць; потым заліць кіпенем, дадаць нарэзаную бульбу, соль, перац гарошкам i лаўровы ліст, варыць да гатоўнасці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 440  ▶