Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Масла грыбное рыжковае (Расія) Свежыя рыжкі пасаліць, вытрымаць у слоіку 2 -3 гадзіны, змыць i абсушыць. Прапусціць 2-3 разы праз мясарэзку з дробнай рашэткай, змяшаць з мяккім сметанкавым маслам да аднароднай кансістэнцыі. Падаваць на бутэрородах. Узімку можна карыстацца сушанымі рыжкамі, змалоўшы іх у парашок. На V2 шклянкі грыбной сыравіны 100 г смятанковага масла. Масла грыбное (Молдова) Сушаныя баравікі ці добрыкі адварыць, прапусціць праз мясарэзку, дадаць пасераваную цыбулю, падсмажыць, крыху ахалодзіць. Дадаць размочаны ў малацэ або вяршках белы хлеб, яшчэ раз прапусціць праз мясарэзку, дадаць соль, цукар i лімонную кіслаіу на смак, змяшаць з мяккім смятанковым маслам, добра ўзбіць у пышную массу. Ахалоджанае масла падаваць на бутэрородах або як прыправу да супоў ці булёнаў. На 150 г грыбоў гэтулькі ж смятанковага масла, 1-2 цыбуліны, 2-3 скібачкі белага хлеба, соль, перац молаты, цукар, лімонная кіслата на смак. Паста грыбная бутэрородная (Расія) Грыбы нарэзаць на буйныя кавалкі, засмажыць у масле; ахалодзіўшы, прапусціць праз мясарэзку, дадаць размяты сыр, дробна нарэзаную цыбулю i марынаваны агурок. Масу старанна змяшаць з маслам i гарчыцай. На 250 г грыбоў 100 г любога цвёрдага сыру, 1-2 цыбуліны, 1 агурок, 50 г сметанковага масла i 20 г гатовай гарчыцы, хлеб на бутэророды. Бутэророды гарачыя з грыбамі (Расія) Скрылі жытняга хлеба падсмажыць у сале з аднаго боку. Да мяснога прасмажанага фаршу дадаць крухмалу, смятаны, вады, здробленыя марынаваныя ці салёныя грыбы i цыбулю, дадаць на смак солі i перцу, узбіть. Пакласці на падсмажаны бок хлеба фарш, хутка падсмажыць. Падаючы на стол, можна на кожны кавалак пакласці па скрыліку варанага яйка або яечні. На 100-150 г грыбоў 4-6 лустаў хлеба, 1 ст. л. смальцу, 150-200 г мяснога фаршу, па 3 ст. л. смятаны i вады, 1 цыбуліна, соль i перац на смак. Яйкі, фаршыраваныя грыбамі (Беларусь) Адвараныя да мяккасці грыбы прапусціць праз мясарэзку, змяшаць с дробна пакрышанай цыбуляй, адвараным прамытым рысам i здробленым крутым жаўтком, пасаліць, паперчыць, хутка засмажыць, памешваючы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бутэрбродах, бутэрбродная, бутэрброды
0 👁
 ◀  / 440  ▶