Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
На 500 г свежых пячурыц i баравікоў (пароўну) столькі ж памідораў, 4 селядца, 2-3 цыбуліны, 200 г маянэзу, па 2 ст. л. тварагу i алею. Салата селядцова-грыбная (Беларусь) Адвараныя грыбы нарэзаць саломкай, змяшаць з тонкімі скрылькамі селядца, скрышанымі крутымі яйкамі i адкідным рысам. Добра перамяшаць, заправіць маянэзам, пасыпаць перцам. На 100 г сушаных баравікоў ці добрыкаў 0,5 шклянкі рысу, філе двух селядцоў, 3 яйкі, 1 шклянка маянэзу; чорны молаты перац — на смак. Пячурыцы ў марынадзе (Грэцыя) У белае віно дадаць ваду, алей, соль, перац гарошкам, лаўровы ліст i лімонны сок, варыць на слабым агні 5-7 хвілін. Пячурыцы нарэзаць на буйныя часткі i варыць у марынадзе 5-7 хвілін. Падаваць ахалоджанымі. На 600 г пячурыц па 1 шклянцы віна i вады, 100 г алею, сок з паловы лімона, 6-10 гарошын чорнага перцу, 1-3 лаўровых лісткі; соль на смак. Грыбы з селядцом у марынадзе (Расія) Змяшаць парэзаныя саломкай вараныя грыбы, ачышчанае філе селядца i прыпушчаную на алеі рэпчатую цыбулю. Пакласці ў эмаляваны посуд, заліць ахалоджаным марынадам i вытрымаць пад накрыўкай у халодным месцы 4-5 гадзін. На 100 г сушаных белых грыбоў 2-3 селядцы без скуры i касцей, 2-3 цыбуліны, 3-4 ст. л. алею. Для марынада 2 шклянкі вады; воцат, цукар, карыца, гваздзіка, перац чорны i духмяны (гарошкам), лаўровы ліст на смак. Бутэророды лясныя (Расія) Шапачкі свежых рыжкоў памыць, абсушыць сурвэткаю, парэзаць уздоўж на пласткі, пасаліць, пакінуць прасольвацца на 2-3 гадзіны. Скрылькі хлебныя намазаць сметанковым маслам, пакласці на іх рыжкі, накрыць такімі ж самымі скрылькамі. На 100 г грыбоў 10 скрылькоў хлеба, 1-2 ст. л. масла, соль на смак. Бутэророды з паштэтам з грыбоў (Балгарыя) Адварыць у падсоленай вадзе грыбы, скруціць на мясарэзцы, злёгку астудзіць, дадаць сметанкавага масла, солі, перцу i лімоннага соку, добра змяшаць. Намазаць паштэтам тонкія лустачкі хлеба, аздобіць бутэророды кружкамі лімона. На 250 г свежых або 5-7 сушаных грыбоў 100 г сметанковага масла; соль, спецыі, лімонны сок на смак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бутэрброды
0 👁
 ◀  / 440  ▶