Вараны язык, курынае мяса i грыбы нарэзаць брускамі, змяшаць i заліць смятанным соусам. Выкласці у салатніцу, аздобіць прыгожымі грыбкамі i зяленівам. На 200 г марынаваных ці салёных грыбоў столькі ж мяса, 1 свіны язык, 1-2 шклянкі смятаны, падсоленай i паперчанай на смак, зяленіва. Салата грыбная з печанню (Беларусь) Адварыць i дробна пакрышыць грыбы i ялавічную печань, дадаць падсмажаную цыбулю, нарэзаныя кружкамі салёныя агуркі, пасыпаць перцам, змяшаць. Заправіць салату маянэзам i пасыпаць здробненым зяленівам пятрушкі. На 4-6 сушаных грыбоў 200 г печані, 3 цыбуліны, 2 агуркі, 1 шклянка маянэзу, 1 ст. л. зяленіва; соль i перац на смак. Салата яечна-пячурыцавая (Расія) Адвараныя пячурыцы парэзаць скрылькамі, крутыя яйкі — кубікамі, змяшаць, заправіць алеем i воцатам, пасыпаць зяленівам. На 100 г пячурыцаў 2-3 яйкі, па 1 ст. л. алею i 3% воцату, зяленіва, соль i молаты перац на смак. Салата з пячурыц (Латвія) Адвараныя ў падсоленай вадзе пячурыцы нарэзаць, змяшаць з сечанымі яйкамі i агуркамі, заправіць крыху падсалоджаным маянэзам, дадаць солі, перцу, пасыпаць зяленівам кропу. На 800 г пячурыц 6 вараных яек, 3 свежыя агуркі, 1 шклянка маянэзу, 1 ч. л. цукру; соль i перац на смак. Салата грыбная з кальмарам (Расія) Свежыя грыбы адварыць, адцадзіць, нарэзаць тонкімі скібкамі. Асобна зварыць сельдэрэй i бульбу, парэзаць кубікамі, змяшаць з грыбамі, дадаць парэзаны кансерваваны кальмар, пасаліць i заправіць маянэзам. На 250 г грыбоў 1 бляшанка кансерваў, 5-6 бульбін, 1 корань сельдэрэя, 2-3 ст. л. маянэзу. Салата з грыбоў i селядцоў (Італія) Грыбы патушыць, вынуць з адвару, ахалодзіць, парэзаць на кубікі. Дадаць пакрышаныя свежыя памідоры, філе добра вымачанага селядца i цыбулю, добра змяшаць. Расцерці з маянэзам малоку селядца, тварог i алей i заправіць салату. Салата грыбная з адвараным языком (Расія
1 👁