Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Буйна нарэзаць марынаваныя грыбы i крутыя яйкі, дадаць кансерваваны зялёны гарошак, парэзаную цыбулю (можна зялёнае пер'е), соль, перац i крыху смятаны. Перамяшаць, пакласці ў салатнік, заліць смятанай, аздобіць зяленівам i скрыльком крутога яйца. На 200 г грыбоў 1-2 цыбуліны або жмуток зялёнага пер'я, 0,5 шклянкі смятаны, 1 яйка, 3-4 ст. л. зялёнага гарошку, соль i перац на смак. Салата стракатая (Эстонія) Дробныя марынаваныя грыбы, здробненыя яблык, памідор, сыр i вараную каўбасу ці посную вяндліну змяшаць, заліць соусам з смятаны, гарчыцы, лімоннага соку, солі i перцу. Выкласці ў салатніцу i аздобіць зяленівам пятрушкі. На 1 шклянку грыбоў па 100 г сыру i каўбасы (вяндліны), па 2 яблыкі гпамідоры, 1 шклянка смятаны, соль, гарчыца, перац i зяленіва пятрушкі на смак. Салата грыбная маскоўская (Расы) Салата святочная (Галандыя) Маладыя пячурыцы або радоўкі патушыць, парэзаць скрылькамі, сыр i ачышчаны яблык — дробнымі кубікамі, салодкі чырвоны перац без насення — тонкімі кружкамі, усё змяшаць, дадаць долькі мандарынаў або паўдолькі апельсінаў. 3 кефіра, гарчыцы, мёду, соку лімона i цэдры апельсіна прыгатаваць соус i заліць ім салату. На 100-150 г грыбоў 200 г сыру, па 2 перцы i яблыкі, 1 апельсін (2 мандарыны). Для соуса 3 ч. л. мёду, 1 шклянка кефіру, 0,5-1 ч. л. гатовай гарчыцы, 1-2 ст. л. лімоннага соку, цэдра апельсіна на канцы нажа. Салата з губы серна-жоўтай (Расія) Нарэзаць скрылікамі маладыя пладовыя целы губы, варыць у падсоленай вадзе каля гадзіны, адцадзіць i астудзіць. Заправіць воцатам або лімоннай кіслатой, заліць смятанай або маянэзам, пасыпаць крышанай зялёнай цыбуляй. На 200 г грыбоў 3-4 ст. л. смятаны або маянэзу, 5-7 пер'яў зялёнай цыбулі; соль, воцат ці лімонная кіслата (лімонны сок) на смак. Салата грыбная (Ггрманія) Адвараныя свежыя грыбы, каўбасу ці вяндліну нарэзаць, змяшаць, заліць белым віном, дадаць солі i молатага перцу. Вытрымаць салату ў закрытым посудзе ў халодным месцы 2-3 гадзіны. На шклянку нарэзаных грыбоў 100 г варанай каўбасы або вяндліны, 100-150 г віна; соль i перац на смак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пере, перя, перяў
2 👁
 ◀  / 440  ▶