Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Замочаныя на 5-6 гадзін сушаныя грыбы адварыць i дробна пакрышыць. Дадаць парэзаную цыбулю, змяшаць i тушыць у алеі каля 20 хвілін, зняць з агню i астудзіць. Змяшаць з тушанымі дробна парэзаныя салёныя грыбы, дадаць тоўчаны часнок, воцат i змолаты чорны перац на смак. Перамяшаўшы, выкласці ў салатнік i пасыпаць пасечаным крутым яйкам. На 100 г сушаных i 200 г салёных грыбоў 2 цыбуліны, 2-3 ст. л. алею, 1 яйка, 5 зубкоў часнака, соль i перац на смак. Ікра грыбная (Расія) Грыбы з хрэнам (Расія) Грыбы нарэзаць буйнымі скрылікамі, адварыць, адцадзіць. Яечныя жаўткі расцерці ca смятанай, змяшаць з цёртым хрэнам, дадаць цукар, соль, лімонную кіслату. Пакласці грыбы ў салагнік i заліць іх соусам. На 500 г свежых грыбоў 5 жаўткоў, 0,5 шклянкі смятаны, 6 ст. л. хрэну; цукар, соль, лімонная кіслата на смак. Салата пячурыцавая (Беларусь) Адвараныя ў падсоленай вадзе пячурыцы выняць, астудзіць, нарэзаць скрылікамі, дадаць зялёнай або рэпчатай цыбулі, алею, солі i перцу, змяшаць, пакласці ў салатнік i аздобіць кружочкамі варанага яйка. На 150 г грыбоў 1 цыбуліна або 5-7 пер'яў зялёнай цыбулі, 1 яйка, 2 ст. л. алею; соль i перац на смак. Салата-кактэйль (Расія) Пячурыцы зварыць, дробна парэзаць, змяшаць з марынаванай у віне i лімонным саку цыбулі. У келіх пакласці парэзаную саломкаю салатную капусту, на яго — пячурыцы з цыбуляй, заліць соусам з маянэзу ды смятаны, пасыпаць зяленівам пятрушкі, аздобіць палоскамі чырвонага салодкага перцу. На 150 г пячурыцаў 1 цыбуліна, сок аднаго лімона, 3/4 шклянкі сухога белага віна, 75 г салаты, па 2 ст. л. маянэзу, смятаны i зяленіва пятрушкі, 1 струк перцу. Салата грыбная мінская (Беларусь) Адварыць ў падсоленай вадзе нарэзаныя на скрылікі грыбы, адцадзіць; дадаць нарэзаную кубікамі вараную бульбу, кіслую капусту, парэзаную цыбулю; змяшаць, пакласці ў салатнік i паліць салатнай заправай. На 1 шклянку грыбоў 3-4 бульбіны, 1 цыбуліна, 0,5 шклянкі капусты. Для заправы 1-2 ст. л. алею, воцат, соль, цукар i спецыі на смак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

перяў
0 👁
 ◀  / 440  ▶