На 100 г груздоў 2 ст. л. гатовай гарчыцы i 3 ст. л. алею, 1 буйная цыбуліна, 5 ст. л. зялёнага гарошку, карыца па смаку. Грыбы салёныя ў смятане (Беларусь) Салёныя грыбы прамыць i адціснуць, нарэзаць буйнымі скрылькамі, пакласці ў салатнік i паліць смятанай. Падаваць да гарачых бульбяных страў. На 2 шклянкі парэзаных грыбоў 2-3 ст. л. смятаны. Грыбы марынаваныя (Беларусь, Расія) Старанна ачышчаныя i памытыя грыбы варыць у падсоленай вадзе 810 хвілін, адцадзіць, буйныя экземпляры парэзаць на часткі. Зварыць марынад: у кіпень пакласці соль i цукар, чорны i духмяны перац гарошынамі, гваздзікі, лаўровае лісце, на малым агні пракіпяціць, дадаць воцат або лімонную кіслату. Пакласці грыбы у марынад, пракіпяціць, зняць з агню i даць настаяцца 10-12 гадзін у халодным месцы. На 1 кг абабраных свежых грыбоў па 100 г воцату (9% сталовага) i вады, 3,5-5 г солі, на смак цукар i спецыі. Грыбы ў марынад зе (Балгарыя) Дробныя шапачкі трубачкавых грыбоў варыць у падсоленай вадзе, адцадзіць, ахалодзіць, перакласці каліўцамі кропу, заліць ахалоджаным марынадам, даць настаяцца. Падаючы да стала, паліць грыбы алеем i пасыпаць змолатым перцам. На 500 г грыбоў па 1 шклянцы вады i сталовага воцату. Соль, перац, алей — на смак. Ікра грыбная з марской капустай (Расія) Адвараныя баравікі, салёныя агуркі, вараную марскую капусту, цыбуліну дробна парэзаць i абсмажыць у алеі, потым прыправіць соллю i перцам на смак. На 3-5 буйных сушаных грыбоў 100 г марской капусты (ламінарыі), 3 агуркі, 2 цыбуліны, 3-4 ст. л. алею, соль i молаты чорны перац на смак. Ікра грыбная з часнаком (Беларусь) Адвараныя ў падсоленай вадзе грыбы адціснуць, скруціць на мясарэзцы з буйнай рашоткай, заправіць цёртым часнаком i маянэзам. На 100 г сушаных белых грыбоў 1-3 зубчыкі часнаку, 1-2 ст. л. маянэзу; соль на смак. Можна падаваць як гарнір да страў з бульбы i як самастойную закуску
1 👁