Старонка 242
◀ / 440 ▶
На 500 г свежых пячурыц і баравікоў (пароўну) столькі ж памідораў, 4 селядца, 2–3 цыбуліны, 200 г маянэзу, па 2 ст. л. тварагу і алею. Салата селядцова-грыбная (Беларусь) Адвараныя грыбы нарэзаць саломкай, змяшаць з тонкімі скрылькамі селядца, скрышанымі крутымі яйкамі і адкідным рысам. Добра перамяшаць, заправіць маянэзам, пасыпаць перцам. На 100 г сушаных баравікоў ці добрыкаў 0,5 шклянкі рысу, філе двух селядцоў, 3 яйкі, 1 шклянка маянэзу; чорны молаты перац — на смак. Пячурыцы ў марынадзе (Грэцыя) У белае віно дадаць ваду, алей, соль, перац гарошкам, лаўровы ліст і лімонны сок, варыць на слабым агні 5–7 хвілін. Пячурыцы нарэзаць на буйныя часткі і варыць у марынадзе 5–7 хвілін. Падаваць ахалоджанымі. На 600 г пячурыц па 1 шклянцы віна і вады, 100 г алею, сок з паловы лімона, 6–10 гарошын чорнага перцу, 1–3 лаўровых лісткі; соль на смак. Грыбы з селядцом у марынадзе (Расія) Змяшаць парэзаныя саломкай вараныя грыбы, ачышчанае філе селядца і прыпушчаную на алеі рэпчатую цыбулю. Пакласці ў эмаляваны посуд, заліць ахалоджаным марынадам і вытрымаць пад накрыўкай у халодным месцы 4–5 гадзін. На 100 г сушаных белых грыбоў 2–3 селядцы без скуры і касцей, 2–3 цыбуліны, 3–4 ст. л. алею. Для марынада 2 шклянкі вады; воцат, цукар, карыца, гваздзіка, перац чорны і духмяны (гарошкам), лаўровы ліст на смак. Бутэрброды лясныя (Расія) Шапачкі свежых рыжкоў памыць, абсушыць сурвэткаю, парэзаць уздоўж на пласткі, пасаліць, пакінуць прасольвацца на 2–3 гадзіны. Скрылькі хлебныя намазаць сметанковым маслам, пакласці на іх рыжкі, накрыць такімі ж самымі скрылькамі. На 100 г грыбоў 10 скрылькоў хлеба, 1–2 ст. л. масла, соль на смак. Бутэрброды з паштэтам з грыбоў (Балгарыя) Адварыць у падсоленай вадзе грыбы, скруціць на мясарэзцы, злёгку астудзіць, дадаць сметанкавага масла, солі, перцу і лімоннага соку, добра змяшаць. Намазаць паштэтам тонкія лустачкі хлеба, аздобіць бутэрброды кружкамі лімона. На 250 г свежых або 5–7 сушаных грыбоў 100 г сметанковага масла; соль, спецыі, лімонны сок на смак.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 440 ▶