Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Страўныя грыбы i іх выкарыстанне Калі мы не палянуемся зазірнуць у гісторыю, дык упэўнімся, што грыбы вядомы з глыбокай даўніны. Яшчэ дагістарычныя людзі ведалі шмат якія грыбы, што можна есці, i ахвотна сілкаваліся імі. Першыя літаратурныя звесткі пра грыбы з'явіліся ў IV ст. да нашай эры: у сваіх працах грэчаскі вучоны, "бацька батанікі" Тэафрастапісаў прыкметы i магчымасці выкарыстання пячурыцаў, труфляў ды іншых грыбоў. Потым навука маўчала пра грыбы амаль пяць стагодцзяў — да тае пары, калі ў I ст. нашай эры рымскі вучоны i пісьменнік Пліній упершыню паспрабаваў сістэматызаваць грыбы, вылучыўшы дзве вялікія группы — страўныя i нястраўныя. Г эта было зусім невыпадкова: менавіта ў старажытным Рыме страўныя грыбы сталі асабліва папулярныя. Без грыбной стравы не абыходзілася ніводнае застолле, ніводны баль, асабліва ў людзей багатых, у патрыцыяў. Тагачаснаму рымскаму паэту Марцыялу належыць крылатая фраза: "Срэбрам i золатам... легка паступіцца, але немагчыма адмовіцца ад стравы з грыбоў!". 3 часоў Юлія Цэзара адна з мухамораў, прыгожы грыб з выдатным смакам i пахам, завецца цэзаравым, або кесаравым, грыбам. Ён заўсёды аздабляў баляванні ў рымскіх імперагараў. На жаль, у нашым краі гэты цікавы грыб не выяўлены: відаць, не хапае сонца i цяпла. Але i без яго страўных грыбоў у рэспубліцы шмат — больш за 250 відаў з розных сістэматычных груп. Па сваіх якасцях не ўсе грыбы роўназначныя. Найбольш каштоўныя — усе формы баравікоў, асавікі, маслякі, махавікі, рыжкі, падгроб, лісічка, апенька восеньская, смаржкі. Прадукцыя з іх — сушаныя, марынаваныя, салёна-адвараныя i салёныя грыбы — карыстаецца неабмежаваным попытам як на ўнутраным, так i на знешнім рынку; вялікі эканамічны эфект дае i экспарт грыбоў. Але гэта датычыцца толькі першагатунковых, найбольш каштоўных відаў; болынасць жа страўных грыбоў у масавых, арганізаваных нарыхтоўках мае значна меншую ўдзельную вагу. Радоўкі, зялёнка, апенькі летняя i падарожная (варушкі), шматлікія сыравежкі i малачаі, таўстухі i пячурыцы часцей нарыхтоўваюцца насельніцтвам толькі для ўласных патрэб. Наогул, група грыбоў, якія дазволена ўжываць Міністэрствам аховы здароўя, параўнальна невялікая — іх усяго толькі 50-60 відаў Значна шырэйшая катэгорыя так званых малавядомых страўных грыбоў, што збіраюць далёка не ўсюды i не ўсе грыбаўнікі. Амаль у кожным лесе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіліся
12 👁
 ◀  / 440  ▶