Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Ш алягоўка цісавая — C. butyracea (Fr.) Quel.; коллибия каштановая (сям. Радоўкавыя). Мясцовымі жыхарамі трыдыцыйна называецца воўчы, ваўчыны, сабачы, вужовы, жабіны, мышыны, дзікі, благі грыб, мышак. Апісана на c. 90. Мал. 124. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах на лясным падсціле. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 268. Шалягоўка шэрая — C. butyracea (Fr.) Quel. var. asema Fr.; коллибия серая (сям. Радоўкавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, паганы грыб, нічогі, дзікі, дзіч (Камянецкі р-н), воўчы грыб, воўчанка (Лунінецкі р-н). Гомельская вобл.: воўчы грыб, жабовік, вужачы грыб (Жыткавіцкі р-н), воўчы грыб, глухая вужоўка, вужаўка, паганка (Рэчыцкі р-н). Мінская вобл.: мышак (Крупскі р-н). Магілёўская вобл.: воўчы грыб (Асіповіцкі р-н), мышак, мышыны грыб (Слаўгарадскі р-н). Апісана на с. 90. Мал. 125. Расце ў дубовых i хваёвых лясах на лясным подсціле. Пладаносіць у чэрвені — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 269. Шаранка гарбавінкавая — Cantharellula umbonata (Fr.) Sing.; кантареллула бугорковая (сям. Радоўкавыя). Традыцыйна мясцовыя жыхары называюць яе воўчы, а таксама сабачы, вужовы, жабечы i мышыны грыб. Апісана на с. 85. Мал. 103. Расце ў хваёвых лясах па моху. Пладаносіць у верасні — кастрычніку. Спажываецца як папярэдні грыб. 270. Шышкавец страўны — Strobilurus esculentus (Wulf.: Fr.) Sing.; шишколюб съедобный (сям. Радоўкавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, паганы грыб, нічогі, дзікі, дзіч (Камянецкі р-н). Мінская вобл.: воўчы грыб, глухі грыб (Уздзенскі р-н), воўчы грыб, благі грыб (Валожынскі, Мінскі р-ны), жытоўчанка, вужовачка (Слаўгарадскі р-н). Апісаны на c. 90. Мал. 126. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах на апалых шышках, часта на ix рэштках у глебе, на лясным подсціле. Пладаносіць у красавіку — маі, верасні — лістападзе. Спажываецца як прыправа да розных стаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

коллйбйя
10 👁
 ◀  / 440  ▶