Труфля шаўкавістая — Stephensia bombycina (Vitt.) Tul.; стефензия шелковистая (сям. Труфлевыя). Гродзенекая вобл.: заячая бульба (Гродзенскі р-н). Апісана на c. 62. Мал. 12. Расце ў глебе ў ігліцавых i мяшаных лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як іншыя труфлі. 262. Цвёрдаскур звычайны — Scleroderma aurantium Pers.; ложнодождевик обыкновенный (сям. Цвёрдаскуравыя). Гродзенская вобл.: цвёрдаскур (Ваўкавыскі р-н), зайцава бульба, зямлянка (Астравецкі р-н), заячая картошка, заячая бульба (Гродзеншчына). Мінская вобл.: каўбасыра (Чэрвеньскі р-н). Магілёўская вобл.: пурхоўка, пурхаўка (Слаўгарадскі р-н). Апісаны на c. 128. Мал. 261. Расце ў дубровах i мяшаных лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Нястраўны грыб. 263. Шалягоўка абутая — Collybia peronata (Fr.) Kumm.; коллибия жгучеедкая (сям. Радоўкавыя). Мясцовымі жыхарамі традыцыйна называецца воўчы, ваўчыны, сабачы, вужовы, жабіны, мышыны, мышак, дзікі, вужоўка, благі грыб. Апісана на c. 89. Мал. 121. Расце ў лісцевых i мяшаных лясах на лясным подсціле. Пладаносіць у ліпені — верасні. Нястраўны грыб. 264. Шалягоўка злітная — C. confluens (Fr.) Kumm.; коллибия сливающаяся (сям. Радоўкавыя). Мясцовымі жыхарамі ўсюды традыцыйна называецца так, як i падшалягоўка шырокапластковая. Апісана на c. 89. Мал. 122. Расце ў дубровах i іншых лісцевых, мяшаных лясах на апалым лісці. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Нястраўны грыб. 265. Шалягоўка купоўная — C. acervata (Fr.) Kumm.; коллибия скрученная (сям. Радоўкавыя). Мінская вобл.: воўчьі грыб, благі грыб (Валожынскі, Мінскі р-ны), паганы грыб, мышыны грыб, ваўчыны грыб, воўчы грыб, мышак (Крупскі р-н), сабачы грыб (Мядзельскі р-н). Магілёўская вобл.: воўчы грыб (Асіцовіцкі р-н). Апісана на c. 89. Мал. 120. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах на лясным подсціле, рэштках драўніны i пнях, карэнні. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 266. Шалягоўка лясная — С. dryophila (Fr.) Quel.; коллибия лесная (сям. Радоўкавыя). Мясцовымі жыхарамі традыцыйна называецца як усе неядомыя грыбы. Мінская вобл.: белачка (Капыльскі р-н). Апісана на с. 89. Мал. 123. Расце ў розных лясах на лясным подсціле ці рэштках драўніны. Пладаносіць у маі — кастрычніку. Спажываецца як папярэдні грыб
Дадатковыя словы
абўтая, коллйбйя, трўфля, цвёрдаскўр
3 👁