Г эта сыравежка звычайна мясцовымі жыхарамі называецца сыраежка, сыравежка, сураежка, суравежка, а таксама як i сыравежка-саладуха. Магілёўская вобл.: блеклая сураежка, бляклая сураежка (Слаўгарадскі р-н). Апісананас. 116. Мал. 216. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Спажываецца свежая, салёная. 256. Сыравежка шэрая, с і в ў л ь к а — R. grisea (Secr.) Gill.; сыроежка серая (сям. Сыравежкавыя). Брэсцкая вобл.: сівачка (Іванаўскі р-н), прэбалатаха (Драгічынскі р-н). Гомельская вобл.: сівулька (Лельчыцкі р-н). Мінская вобл.: прыбалатуха (Салігорскі р-н). Магілёўская вобл.: сівая сыраежка, суваваценъкая суравежка, сівулька, сіўка, серая сураежка, бляклая суравежка (Слаўгарадскі р-н). Апісана на с. 120. Мал. 232. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Спажываецца свежая, салёная. 257. Сядловіца кучаравая — Helvella crispa Fr.; лопастник курчавый (сям. Сядловіцавыя). Мясцовыя назвы не выяўлены. Апісана на с. 60. Мал. 4. Расце ў лісцевых i мяшаных лясах, па хмызняку на глебе. Пладаносіць у маі — чэрвені, верасні. Спажываецца пасля 5-6 месячнага сушэння на паветры, адвараны, без адвару (булёну). 258. Таўкачык веснавы— Verpa bohemica( Krombh.) Schroet.; шапочка сморчковая (сям. Смаржковыя). Гродзенская вобл.: танканожка (Бераставіцкі р-н). Мінская вобл.: таўкач, таўкачык (Крупскі, Мінскі р-ны), стаўбунчык (Стаўоцоўскі р-н) Магілеўская вобл.: вясёлка, глухая вясёлка (Быхаўскі р-н): Апісана на c. 61. Мал. 9. Расце ў лісцевых i мяшаных лясах на глебе. Пладаносіць у красавіку — маі (чэрвені). Спажываецца як сядловіца кучаравая. 259. Труфля* бялявая — Tuber borchii Vitt.; трюфель Борха, беловатый (сям. Труфлевыя). Брэсцкая вобл.: грыбны цвет (Столінскі р-н). Апісана на с. 62. Мал. 11. Расце ў глебе ў лісцевых i мяшаных лясах. Пладаносіць у жніўні — лістападзе. Спажываецца пасля адварвання. 260. Труфля чырвона-рудая — Hydnotria tulasnei Berk. et Br.; гиднотрия Тюляна, трюфель красно-бурый (сям. Падтруфлевыя). Гомельская вобл.: чорны баравік, чорны грыб, трухвель (Кармянскі р-н). Апісана на с. 61. Мал. 10. Расце ў глебе ў хваёва-дубовых лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як іншыя труфлі. * Параўн.: "Труфлі паляшук не знае, пагэтаму i не шукае". Pietkiewicz, Iz. Polesie Rzeczyckie, Krakow, 1928, s
Дадатковыя словы
стаўбцоўскі, трўфля
3 👁