Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
заслугоўваюць увагі i болыи глыбокага вывучэння. Гэта мы ўжо неаднаразова адзначалі раней (Сержанина, 1965; 1974). Нястраўныя грыбы i грыбныя атручэнні Атрутных i нястраўных грыбоў у нашай рэспубліцы параўнальна мала. Гэта шэраг мухаморавых i радоўкавых грыбоў, асобныя вільготнікі, гаркун i падрашэтнік горкі — «двайнікі» баравіка, махавікоў i казлякоў, некаторыя павуцінавікі, валакнянкі, слізянкі, вужоўкі-апенькі. Як правіла, грыбаўнікам вядомыя іх прыкметы, i выпадкі грыбных атручэнняў у нас параўнальна рэдкія. Але ўсё ж пры збіранні трэба быць вельмі ўважлівым, памятаць, што ніякіх спецыяльных прыкмет атрутнасці грыбы не маюць. Няма ніякай падставы лічыць, што атрутныя грыбы маюць дрэнны пах або агідны смак, што ад іх цямнее сярэбраная лыжка ці цыбуліна, апушчаная ў грыбны адвар i да т. п. Правільна арыентаваць можа толькі дакладнае веданне мікалагічных адзнак пладовага цела. Трэба мець на ўвазе, што, нягледзячы на параўнальна рэдкія выпадкі грыбных атручэнняў, яны вельмі цяжкія i нават смяротныя. Таму нагадваем іх асноўныя сімптомы, каб у выпадку бяды кожны ведаў, як дапамагчы. Найболып часта выклікаюць атручэнне няправільна прыгатаваныя грыбныя кансервы, але тут прычына не ў саміх грыбах. Вінавата анаэробная бактэрыя батулінус, якая развіваецца ў бескіслародным асяроддзі на бялковай аснове ў нейтральных або шчолачных умовах i вылучае ў прадукт смяротную атруту — батулатаксін. Атручэнне пачынаецца бурна i спачатку працякае як звычайнае харчовае (боль у страўніку i кішэчніку, рвота, панос), але пазней на гэтым фоне парушаюцца гаворка i зрок — усё расплываецца, «падвойваецца» ў вачах, становіцца цяжка глытаць. Захворванне працякае вельмі цяжка, у 25% выпадкаў— ca смяротным зыходам. Лячыць хворых на батулізм з поспехам можна толькі ў стацыянарных умовах. Прафілактыка атручэння — гэта дакладнае выкананне правілаў асептыкі i перапрацоўкі грыбоў. Пра гэта падрабязна расказана ў раздзеле аб карыстаннг харчовай грыбной сыравінай (гл. c. 231-232). Часта атручэнні выклікаюць непрасоленыя або дрэнна правараныя ўмоўна страўныя грыбы, старыя, пераспелыя пладовыя целы ca шкоднымі прадуктамі распаду, або нарыхтаваныя грыбы пры няправільным захаванні — напрыклад, марынаваныя або соленыя ў ацынкаваным ці іншым посудзе, які лёгка акісляецца. Небяспечныя для здароўя грыбы, сабраныя ў забруджаных месцах — уздоўж аўтамабільных дарог, паблізу буйных хімкамбінатаў i іншых крыніц забруджвання асяроддзя. Справа ў тым
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 440  ▶