Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
цел смярдзюха («чортавых яек»)— л ічыцца добрым сродкам для націрання пры болю ў пазваночніку, фібраміёме маткі ў жанчын. Былі спробы з дапамогай каранёўца жаўтлявага лячыць хворых на эпілепсію; апенькай зімовай — тромбафлебіт. Зерлевы парашок порхавак сыпалі на гнойныя раны, каб яны хутчэй загаіліся; густым булёнам з баравікоў паілі цяжкіх, аслабленых хворых, каб палепшыць апетыт. Але найбольш вядомым лекавым сродкам заўсёды была чага, або чорны бярозавы грыб. Ёю лячылі гастрыты, каліты, язвавую хваробу, карысталіся чагай i пры лячэнні ракавых пухлін. Вядома, што ў Шварцвальдзе — лясной мясцовасці ў Германіі — баравіком з поспехам лячылі хваробы скуры; у пладовых делах папулярнага ў Чэхаславакіі гнаевіка атрамантавага (чарнільнага грыба), вельмі смачных i далікатных у маладым узросце, знойдзены супрацьалкагольны сродак: зусім няшкодны грыб выклікае моцнае атручэнне, калі перад тым, як паласавацца апетытнай грыбной стравай, выпіць кілішак-другі гарэлкі або віна. Індыйскія вучоныя заўважылі, што выцяжкамі з пячурыц можна лячыць гнойныя раны i такія цяжкія хваробы, як тыф, паратыф, сухоты. Пазней навуцы стала вядомая цэлая група мексіканскіх, так званых магічных, ці чароўных, грыбоў. Пры іх ужыванні чалавекам авалодвае незвычайны стан, узнікаюць дзіўныя маляўнічыя галюцынацыі. Уласцівасцю гэтых грыбоў уздзейнічаць на псіхіку i цэнтральную нервовую сістэму карысталіся жрацы (шаманы) некаторых індзейскіх плямёнаў пры адпраўленні культавых абрадаў. Пазней з галюцынагенных грыбоў вылучылі рэчывы, што дапамагаюць лячэнню псіхічнахворых: пасля іх прыёму хворыя становяцца больш даверлівыя, у іх ажыўляёцца памяць i ўрачу лягчэй наладзіць з імі кантакт, зразумець прычыну i цячэнне хваробы. У апошнія два-тры дзесяцігоддзі на наяўнасць лекавых i біялагічна актыўных рэчываў было даследавана не менш як 3000 відаў шапачкавых i дрэваразбуральных грыбоў, i ў асобных выпадках магчымасць выкарыстання іх з лячэбнымі мэтамі пацвердзілася. Гэта датычыцца ў першую чаргу чагі з яё выразнымі аднаўленчымі ўласцівасцямі. Прэпаратамі з чагі (бефунгін, густы i сухі экстракты) з поспехам карыстаюцца ў клініках пры лячэнні язвавай хваробы, гастрытаў; іх ужываюць i ў анкалагічнай практыцы. Вядома, што мухамора чырвоная ўтрымлівае антыбіётык мускаруфін — аранжава-чырвоны пігмент ca скуркі, у рыжку знойдзены антыбіётык лактарыявіялін, у баравіку i іншых трубачкавых грыбах — біялагічна актыўны балетол, у зялёнцы i апеньцы зімовай — антыкаагулянты. На жаль, многія антыбіётыкі з шапачкавых грыбоў аказаліся зусім нетрывалыя i пры спробах атрымаць іх у чыстым выглядзе разбураюцца; некаторыя ж лекавыя сродкі, вылучаныя з грыбоў, для чалавека таксічныя. Таму казаць пра ўжыванне вышэйшых грыбоў з лячэбнымі мэтамі пакуль яшчэ рана, але іх лекавыя ўласцівасці, безумоўна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 440  ▶