што ў вялікай колькасці назапашваецца ў клетках вышэйшых раслін. У грыбоў ён замяняецца на глікаген, жывёльны крухмал. Грыбы маюць спецыфічны цукар мікозу, або трэгалозу, уласцівую толькі ім адным. Пладовыя целы змяшчаюць найбольш важныя вітаміны. На вітамін А асабліва багатыя лісічкі, рыжкі i іншыя грыбы, афарбаваныя ў жоўтааранжавы колер (прыкмета наяўнасці караціну— правітаміну A). Вітаміну B| у асобных грыбоў столькі ж, колькі ў збожжы, a ў лісічкі i апенькі летняй не меней, як у пякарскіх дражджах. Есць у грыбах вітамін PP (нікацінавая кіслата) i іншыя вітаміны. Грыбы багатыя на жалеза, калій, фосфар, кальцый, натрый. Яны ўтрымліваюць мікраэлементы — медзь, цынк, ёд, фтор, марганец, мыш'як — у межах, звычайных для раслінных прадуктаў. Вялікая колькасць пахучых i экстрактыўных рэчываў не толькі надае стравам з грыбоў іх непаўторны водар i смак, але i садзейнічае лепшаму засваенню ежы. Як відаць нават з такога кароткага азнаямлення з біяхімічным саставам грыбоў, яны сапраўды з'являюцца вельмі каштоўнай крыніцай харчовай сыравіны, для Беларусі асабліва пашыранай i традыцыйнай. Таму магчымасцям выкарыстання страўных грыбоў мы прысвячаем спецыяльны раздзел нашай кнігі (гл. c. 228). Мы прыводзім там шмат рэцэптаў з кулінарыі многіх народаў з розных краін, а таксама з традыцыйнай беларускай кухні. Яны красамоўна сведчаць пра шырокае выкарыстанне грыбоў не толькі як самастоўных страў, але i ў якасці пікантнай, каларыйнай i карыснай прыправы да мясных, рыбных ды гароднінных страў. Лекавыя ўласцівасці грыбоў Папярэдні раздзел пераканаўча сведчыць пра тое, што грыбы — сапраўды важны прадукт харчавання, які карыстаецца вялікім попытам. Застаецца дадаць, што многія з іх валодаюць не толькі каштоўнымі пажыўнымі, але яшчэ i лекавымі ўласцівасцямі. Першыя навуковыя сведчанні пра гэта з'явіліся параўнальна нядаўна — прыкладна ў 40-50-я гады мінулага стагоддзя. Дагэтуль вышэйшыя грыбы як крыніца лекавых сродкаў былі пад увагай толькі народнай медыцыны. Так, у нашай краіне настойкай мухаморы чырвонай здаўна націраліся пры рэўматызме i іншых болях у спіне ці суставах; з гаркуна гатавалі лёгкі жаўцягонны сродак; гаркач ужывалі пры захворваннях нырак. Яшчэ ў XVI стагоддзі вадзянымі выцяжкамі з пладовых цел баравікоў, атрыманымі з дапамогай шкляных перагонньгх апаратаў, лячылі незагойныя раны пры абмарожванні; смярдзюх да нашых дзён шырока выкарыстоўваецца для лячэння гастрытаў i іншых хвароб органаў стрававання; «земляное масла» — слізістая абалонка маладых пладовых
Дадатковыя словы
зявляюцца, зявіліся, мышяк
3 👁