Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
развіваюцца дрэнна, павольней растуць, лягчэй падцаюцца хваробам, асабліва на бедных, сухіх Глебах i на ранніх этапах развіцця. Самая назва «мікарыза» вельмі трапна выяўляе сутнасць гэтай з'явы: даслоўна яна азначае «грыбакорань». Значэнне сімбіятычных грыбоў, безумоўна, станоўчае, бо яны садзейнічаюць росту i развіццю дрэў, умацоўваюць дрэвастаны. Да мікарызных грыбоў належаць амаль yce трубачкавыя i сыравежкавыя грыбы, многія радоўкі, ружавянкі, мухаморавыя i павуцінневыя грыбы. Вось чаму кожны грыбаўнік, які добра ведае i пасапраўднаму любіць прыроду, не знішчае непатрэбныя яму нястраўныя i нават атрутныя грыбы, дробненькія паганачкі, што лепяцца на пнях, апалых галінках, лісці. Такі чалавек разумее: яны патрэбны лесу, яны актыўна ўдзельнічаюць у біялагічным кругавароце ў прыродзе. Біяхімічны састаў i спажыўная каштоўнасць грыбоў Вышэй мы каротка нагадалі пра будову i біялогію грыбоў, пра іх значэнне для прыроды. Аповяд будзе няпоўны, калі мы нічога не скажам пра тую ролю, якую яны адыгрываюць у нашым жыцці, пра магчымасці іх выкарыстання i эканамічную каштоўнасць. Вядома, перш за ўсё гаворка пойдзе пра страўныя грыбы. Яны невыпадкова карыстаюцца такой папулярнасцю, невыпадкова шэрагі аматараў збіраць грыбы, ласавацца смачнымі грыбнымі стравамі растуць год ад году. Шмат якія страўныя грыбы маюць адметны смак i непаўторную духмянасць — дастаткова нагадаць хаця б толькі баравікі, рыжкі i падгробы! Каштоўныя смакавыя i пажыўныя якасці страўных грыбоў тлумачацца біяхімічным саставам іх пладовых цел. Клеткі грыбоў утрымліваюць шмат вады — да 80-90%. Сухое ж рэчыва складаецца пераважна з бялкоў, таму грыбы часта называюць «лясным мясам». У састаў бялкоў уваходзяць амінакіслоты, у тым ліку незаменныя; гэта ставіць грыбы ў шэраг асабліва важных прадуктаў харчавання. Асноўнай часткай грыбных тканак з'яўляецца грыбная клятчатка. Яна ўтрымлівае складаны бялок фунгін, або міцэцін,— рэчыва, ідэнтычнае хіціну, з якога складаюцца надкрылы ў жукоў, панцыр у ракападобных. Натуральна, грыбная клятчатка цяжка засвойваецца, i гэта, на жаль, значна зніжае пажыўную каштоўнасць грыбоў. Хаця i ёсць у літаратуры звесткі пра тое, што па сваёй пажыўнай каштоўнасці грыбы не саступаюць такім прадуктам харчавання, як струкавыя i злакі, аднак многія дыеты абмяжоўваюць i нават забараняюць ужыванне грыбных страў у сувязі з вялікім цяжарам на страўнік. Вугляводаў у грыбных клетках менш, чым бялкоў, i яны значна адрозніваюцца ад раслінных: грыбам уласціва поўная адсутнасць крухмалу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы, зяўляецца
5 👁
 ◀  / 440  ▶