Экалагічныя функцыі грыбоў 3 пладовага цела спелае зерле трапляе на глебу ці іншы прыдатны субстрат. Пры наяўнасці неабходных умоў — пэўнай вільгаці i цяпла — яны прарастаюць у гіфы. Гіфы пачынаюць выцягвацца, галіняцца, перасякаюць глебу ва ўсіх напрамках i хутка сплятаюцца ў грыбню (міцэлій). Жывіцца грыбня асматычным спосабам — усмоктвае ўсёй сваёй паверхняй з глебы, рэшткаў драўніны, ляснога подсцілу або іншага субстрату вільгаць з растворанымі ў ёй пажыўнымі рэчывамі. Г эты працэс працякае пры ўдзеле цэлага шэрагу ферментаў — адмысловых рэчываў-каталізатараў, што паскараюць засваенне субстрату, яго разбурэнне. Такім чынам, засвойваючы субстрат, грыб выконвае ў прыродзе пэўную функцыю. Сапратрофныя грыбы, якія жывяцца арганічным рэчывам з мёртвых рэшткаў, разам з бактэрыямі перапрацоўваюць апалае лісце, ігліцу, шышкі, адмерлыя травы, дробныя галінкі; яны разбураюць пні, ламачча, жывуць на вуголлі старых вогнішчаў, на гноі траваедных жывёл i адмерлых пладовых целах грыбоў. Увогуле ж грыбное насельніцтва розных раслінных рэшткаў служыць не толькі пастаўшчыком арганічнага рэчыва ў глебу, але i выконвае санітарную службу па ачыстцы лесу. Калі б не макраміцэты — найбольш актыўныя разбуральнікі ападу i подсцілу — лес проста задыхнуўся б ад уласных рэшткаў. У гэтым сэнсе цяжка пераацаніць ролю многіх лейкавіц, бомаў, жывунцоў ды іншых пераважна дробных шапачкавых грыбоў, якія мы з адценнем пагарды часта называем «паганымі», «воўчымі» грыбамі. Вялікая група макраміцэтаў атрымлівае неабходныя для жыцця арганічныя рэчывы ад жывых раслін. Частка іх — галоўным чынам губавыя грыбы — паразітуюць на дрэвах. Сваімі ферментамі губы разбураюць жывыя клеткі драўніны, i яна пачынае гніць. Хвароба распаўсюджваецца ў дрэве; яно аслабляецца, траціць жыццяздольнасць i ў выніку гіне. Роля такіх грыбоў, безумоўна, шкодная; лясная гаспадарка вядзе з імі барацьбу. Другая частка — пераважна шапачкавыя грыбы — гэта сімбіёнты, сужытнікі дрэў i кустоў, іх мікарызаўтваральнікі. Мікарыза — з'ява вельмі цікавая: зусім розныя па будове i ладу жыцця арганізмы аб'ядноўваюцца, каб дапамагчы адзін аднаму ў існаванні. Марфалагічная сутнасць мікарызы ў тым, што пры сустрэчы ў глебе з дробнымі карэньчыкамі пэўнай пароды дрэва гіфы грыба аплятаюць іх i ўзнікае так званы грыбны каптурок. Часта гіфы пранікаюць у кару каранёў, але саміх клетак не пашкоджваюць, а ідуць па межклетніках, утвараючы так званую сетку Гарціга. Фізіялагічная роля мікарызы ў агульных рысах зводзіцца да абмену: грыб ад расліны атрымлівае вугляводы, a расліна ад грыба — вільгаць з растворанымі ў ёй мінеральнымі рэчывамі. Без мікарызы міцэлій сімбіятычных грыбоў існуе, але не пладаносіць; мікатрофныя ж расліны без сваіх грыбных сімбіёнтаў
Дадатковыя словы
абядноўваюцца, зява
4 👁