Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
н). Віцебская вобл.: гарцашка (Гарадоцкі р-н). Гомельская вобл.: гарчак (Лельчыцкі р-н). Гродзенская вобл.: сіняя сыраежка (Астравецкі р-н). Мінская вобл.: крохкая суравежка (Слуцкі р-н), крохкая сыраежка, ружовая сыраежка, фіялетавая сыраежка, зоркая сыраежка (Уздзенскі р-н), маленькая аплавачка, красная сыраежка, аплаўка, аплавачка (Барысаускі р-н). Магілёўская вобл.: горкая суравежка, краснаваценькая сураежка (Слаўгарадскі р-н). Апісана на c. 118. Мал. 226. Расце ў розных лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца салёная. 245. Сыравежка пя куча едкая — R. emetica Fr.; сыроежка жгучеедкая (сям. Сыравежкавыя). Брэсцкая вобл.: чмурая сыраежка (Лунінецкі р-н), гарчак, красны гарчак (Івацэвіцкі р-н). Віцебская вобл.: кубак (Ушацкі р-н). Гродзенская вобл.: вагнянка (Свіслацкі р-н). Мінская вобл.: аплавачка, красная аплавачка, аплаўка (Барысаўскі р-н). Магілёўская вобл.: разкрасненькая сыраежка, красна-чырвоная сыраежавіна (Слаўгарадскі р-н). Апісана на с. 118. Мал 224. Расце ў розных лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца пасля адварвання або вымочвання, салёная. 246. Сыравежка рознапластковая — R. heterophylla (Fr.) Fr.; сыроежка разнопластинковая (сям. Сыравежкавыя). Віцебская вобл.: сінюшка (Гарадоцкі р-н), сіненькая сыраежка (Сенненскі р-н), сіняватая суравежка (Докшычкі р-н). Гродзенская вобл.: зялёная сыраежка (Астравецкі р-н), плісняк (Смаргонскі р-н). Магілёўская вобл.: сінюга (Краснапольскі, Чэрыкаўскі р-ны), сінюшка (Хоцімскі р-н). Апісана на c. 119. Мал. 228. Расце ў ялова-шыракаліставых лясах. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Спажываецца свежая, салёная. 247. Сыравежка рудзелая алівавая — R. xerampelina Fr. var. elaeodes Bres. \ сыроежка буреющая оливковая (сям. Сыравежкавыя). Брэсцкая вобл.: сівачка (Іванаўскі р-н), прыбалотуха (Маларыцкі рн). Віцебская вобл.: сіваваценькая суравежка (Сенненскі р-н). Гомельская вобл.: прыбалотуха (Жыткавіцкі р-н). Мінская вобл.: таўстаногая сыраежка (Уздзенскі р-н), сівая сыраежка (Салігорскі, Старадарожскі рны), сыравежка паскаватая (Смалявіцкі р-н — Купрэвіч, 1930). Магілёўская вобл.: сівая суравежка, сіваваценькая суравежка, сіваваціністая суравежа (Слаўгарадскі р-н). Звычайна мясцовыя жыхары называюць сыраежа, сыравежка, суравежка, сураежка. Апісана на с. 119. Мал. 229. Расце ў ігліцавых лясах. Пладаносіць у ліпені — кастрычніку. Спажываецца свежая, салёная. 248. Сыравежка рудзелая пурпуровая— R. xerampelina Fr.; сыроежка буреющая (сям. Сыравежкавыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 440  ▶