(Уздзенскі р-н), сухар, сыравежка далікатная (Смалявічы — Купрэвіч, 1930). Магілёўская вобл.: сівуха (Кіраўскі р-н), свінка, свіння (Быхаўскі, Слаўгарадскі р-ны). Апісаны на с. 115. Мал. 213.
Расце ў лісцевых і мяшаных лясах. Пладаносіць у чэрвені — верасні. Спажываецца свежая, салёная.
241. Сыравежка дзявочая — R. puellaris Fr.; сыроежка девичья (сям. Сыравежкавыя).
Мінская вобл.: сыраежка (Уздзенскі р-н). Апісана на с. 119. Мал. 230.
Расце ў хваёвых лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб.
242. Сыравежка жаўтлявая, л і п я н к а — R. claroflava (Lindbl.) Grove; сыроежка светло-желтая (сям. Сыравежкавыя).
Сыравежку жаўтлявую мясцовыя жыхары часцей называюць так, як і сыравежку жоўтую. Гомельская вобл.: ліпянка (Рагачоўскі р-н). Мінская вобл.: падліпаўка (Лагойскі р-н). Апісана на с. 116. Мал. 217.
Расце ў ігліцавых лясах, па краях балот. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца свежая, салёная.
243. Сыравежка жоўтая — R. lutea Fr.; сыроежка желтая (сям. Сыравежкавыя).
Брэсцкая вобл.: жоўтая сыраежка (Лунінецкі р-н). жоўтая сыраега (Драгічынскі, Столінскі р-ны), жоўценькая сыраежка (Іванаўскі р-н), жоўтая сыраежа, жоўтая лепленка, саладуха, лепленка (Івацэвіцкі р-н). Віцебская вобл.: жаўцюшка (Гарадоцкі р-н). жоўтая сыраежка (Пастаўскі р-н). Гомельская вобл.: жоўценькая сыраежка, жоўтая сыраежка (Жыткавіцкі р-н), суравежка, ляплыка, ліпянка (Рагачоўскі р-н), жоўты грыб (Брагінскі р-н). Гродзенская вобл.: жолтая сыраешка (Астравецкі р-н). Мінская вобл.: жоўтая сыраешка (Уздзенскі, Салігорскі, Старадарожскі р-ны), жоўтая сыравешка (Капыльскі р-н), жоўтая суравежка (Пухавіцкі р-н), жаўтуха, жаўтушка, жаўцянка (Чэрвеньскі р-н), жаўтуха, жаўцянка (Бярэзінскі р-н), жаўтуха (Любанскі, Пухавіцкі р-ны), ліпянка (Старадарожскі р-н), падліпаўка (Лагойскі р-н). Магілёўская вобл.: жоўтая сыравежка (Мсціслаўскі р-н), жаўтуха (Быхаўскі, Клічаўскі р-ны), ліпанка, жоўтая ліпанка (Глускі р-н), жаўтлявая суравежка, жаўтлявістая суравежка, жаўлювацістая суравежка, жаўцястая суравежка, жоўцінькая суравежка, жоўтая суравега; вясёлка — маладое, крэпкае, ярка пладовае цела жоўтай сыраежкі; растуць на працягу ўсяго лета (Слаўгарадскі р-н). Апісана на с. 116. Мал. 219.
Расце ў ігліцавых і лісцевых лясах. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Спажываецца свежая, салёная.
244. Сыравежка крохкая — R. fragilis (Fr.) Fr.; сыроежка ломкая (сям. Сыравежкавыя).
Брэсцкая вобл.: горкая сыраега (Драгічынскі р-н), красны гарчак, гарчак (Івацэвіцкі р-н), гарчак (Маларыцкі р-н), вогнеўка (Драгічынскі р-
103 👁