Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Брэсцкая вобл.: буравая сыраега (Драгічынскі р-н), сыраежа (Столінскі р-н), саладуха (Івацэвіцкі р-н). Гомельская вобл.: паддубніца (Гомельскі р-н). Мінская в о б л бурая сыраежка (Уздзенскі р-н). Апісана нас. 118. Мал 223. Расце ў ігліцавых лясах. Пладаносіць у ліпені — кастрычніку. Спажываецца свежая, салёная. 249. Сыравёжка свянёлая — R. pulchella Borszcow; сыроежка выцветающая (сям. Сыравежкавыя). Віцебская вобл.: беленькая сыраежка, дажджавая сыраежка (Сенненскі р-н). Гомельская вобл.: грудзянка (Калінкавіцкі р-н). Магілёўская вобл.: белая суравежка, беленькая суравежка (Слаўгарадскі р-н). Апісана на с. 118. Мал. 225. Расце ў лясах, парках каля бяроз. Пладаносіць у жніўні — кастрычніку. Спажываецца салёная. 250. Сыравёжка сіва-зелянявая — R. virescens Fr.; сыроежка зеленоватая (сям. Сыравежкавыя). Брэсцкая вобл.: зеленаватая сыраежка (Лунінецкі р-н), зеленкаватая сыраежка (зылюнковата сыройіжка) (Кобрынскі р-н), зялёненъкая сыраежа, саладуха (Івацэвіцкі р-н), зялёная сыраега (Драгічынскі, Столінскі р-ны). Віцебская вобл.: зялёная сыравешка, кубак, кубачак (Ушацкі р-н). Гомельская вобл.: зялёненъкая сыраежка, зяленая сыраежа (Жыткавіцкі, Лельчыцкі р-ны). Мінская вобл.: зялёная сыраежка (Уздзенскі р-н), зялёная аплаўка, зялёная аплавачка (Барысаўскі р-н), суравежка (Старадарожскі р-н), зеленаватая сыраежка (Смалявіцкі р-н — Купрэвіч, 1930), кубачак («светла-зялёны з тоўстым коранем, кругленькі») (Капыльскі р-н). Магілёўская вобл.: сыравежа, зеленаваценъкая суравежа, зеленавацістая суравежка, пад 'зяленкаватая сыраежчына, зялененъкая сыравежка, зялёная суравежка, зялёная суравега, зеленкавістая суравежка (Слаўгарадскі р-н). Апісана на с. 119. Мал. 227. Расце ў дубовых лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 251. Сыравёжка сіне-жоўтая — R. cyanoxantha Fr.; сыроежка синежелтая (сям. Сыравежкавыя). Брэсцкая вобл.: сіняватая сыраежка (Лунінецкі р-н). Віцебская вобл.: сінюшка (Гарадоцкі, Бешанковіцкі р-ны), сінюга (Полацкі р-н). Гомельская вобл.: сіняя сыраежка (Жыткавіцкі р-н). Мінская вобл.: сіняя суравежка (Маладзечанскі р-н), сініца(Капыльскі р-н). Магілёўская вобл.: сіняя суравежка (Шклоўскі р-н), сіняватая сыраежка (Клімавіцкі р-н), сінявацістая суравежына, сіняватая суравежка (Слаўгарадскі р-н), сінюга (Быхаўскі, Чэрыкаўскі р-ны), сінюжка (Краснапольскі р-н), сіняўка (Шклоўскі р-н), сінюшка, сінешка (Хоцімскі р-н). Апісана на c. 120. Мал. 231. Расце ў мяшаных i лісцевых лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца свежая, салёная
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 440  ▶