Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
р-н), гужачы (Маларыцкі р-н), воўчы грыб, вужовік, воўчанка (Лунінецкі р-н). Віцебская вобл.: воўчы грыб, ваучыны грыб (Лепельскі, Расонскі рны), мышак (Сенненскі р-н). Гомельская вобл.: воўчы грыб, вужачы грыб, жабовік (Жыткавіцкі р-н). Апісаны на с. 93. Мал. 137. Расце ў лісцевых i мяшаных лясах на пнях i ламаччы. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 234. Стрэшнік ільвіны — R leoninus (Fr.) Kumm.; плютей львиный (сям. Стрэшнікавыя). Гэты грыб мясцовыя жыхары традыцыйна называюць воўчы, сабачы, жабскі, дзікі, паганы, дурны, нядобры, дрэнны, нічогі козляк, нейкі грыб, не наш, нілюдскі. Апісаны на с. 92. Мал. 136. Расце ў лісцевых i мяшаных лясах на пнях i ламаччы. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 235. Студзінаўка позняя— Hohenbuehelia serotina (Fr.) Sing.; вешенка поздняя (сям. Дрэўнавушкавыя). Мінская вобл.: дрэўнае вушка (Крупскі р-н). Апісана на с. 76. Мал. 72. Расце ў лясах, парках на пнях. Пладаносіць у кастрычніку— лістападзе. Спажываецца як папярэдні грыб. 236. Сухляк л ус ковы — Lentinus lepideus (Fr.) Fr.; пилолистник чешуйчатый (сям. Дрэўнавушкавыя). Мясцовыя назвы не выяўлены. Апісаны на с. 77. Мал. 75. Расце ў розных лясах.на пнях i ламаччы ігліцавых парод, на шпалах, слупах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як папярэднія грыбы. 237. Сухляк рабы— L tigrinus (Fr.) Fr.; пилолистник тигровый (сям. Дрэўнавушкавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб (Баранавіцкі, Івацэвіцкі, Лунінецкі, Ляхавіцкі р-ны), паганы грыб (Камянецкі, Маларыцкі р-ны), вужовік (Драгічынскі р-н), жабскі грыб (Драгічынскі, Кобрынскі, Маларыцкі pны), жабечы грыб, жабіны грыб (Столінскі р-н). Віцебская вобл.: сабачы грыб, сабачнік (Глыбоцкі р-н), ваўчыны грыб, ваўковы грыб (Докшыцкі pн), мышыны грыб, мышак (Бешанковіцкі, Чашніцкі р-ны), паганка (Гарадоцкі р-н). Гомельская вобл.: паганы грыб, паганка (Лоеўскі р-н), вужоўка (Добрушскі, Кармянскі р-ны), вужачка (Мазырскі р-н), воўчы грыб (Жлобінскі р-н). Гродзенская вобл.: воўчы грыб (Шчучынскі р-н), сабачы грыб (Воранаўскі, Іўеўскі р-ны). Мінская вобл.: воўчы грыб (Стаўоцоўскі, Чэрвеньскі р-ны), благі грыб (Мінскі р-н). Магілёўская вобл.: мышак, мышыны грыб (Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі р-ны). Апісаны на с. 77. Мал. 76. Расце ў лісцевых i мяшаных лясах на ламаччы i пнях. Пладаносіць у жніўні — верасні. Нястраўны грыб. 238. Сыравежка балотная — Russula paludosa Britz.; сыроежка болотная (сям. Сыравежкавыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

стаўбцоўскі
1 👁
 ◀  / 440  ▶