старжок (Касцюковіцкі р-н), старчок (Касцюковіцкі, Слаўгарадскі pны), смаржок (Бялыніцкі, Касцюковіцкі р-ны). Апісаны на c. 61. Мал. 8. Расце у ігліцавых i лісцевых лясах на глебе. Пладаносіць у красавіку — маі (чэрвені). Спажываецца як папярэдні грыб. 230. Смярдзюх звычайны — Phallus impudicus Pers.; веселка обыкновенная (сям. Смярдзюховыя). Брэсцкая вобл.: смярдзячы грыб (Івацэвіцкі р-н), ванючы грыб (Ганцавіцкі, Лунінецкі р-ны). Віцебская вобл.: ванючы грыб (Сенненскі, Талачынскі р-н)*. Гомельская вобл.: весялуха (Лоеўскі р-н), паненка (Кармянскі р-н)**, весялок (Рэчыцкае Палессе — Pietkiewicz, 1928, с. 15). Гродзенская вобл.: сараматнік сарамлівы, панна-бэдка (Sromotnik wstydliwy, panna-bedka"). (б. Гродзенская губ., Гайнаўская i Аўгустоўская варты — Biocski, 1888), панна («Lud», 1895). Мінская вобл.: смярдзючы грыб (Салігорскі, Старадарожскі р-ны), сраматнік (Мядзельскі р-н), смярдзюх (Уздзенскі р-н), коньскі грыб (Салігорскі р-н), смаршчок смярдзючы (Смалявіцкі р-н), вясёлка, чортава яйка, земляное яйка (Купрэвіч, 1930; Сержанина, Змитрович, 1986). Магілёўская вобл.: вясёлка (Краснапольскі р-н), тухлая вясёлка (Касцюковіцкі р-н), тухлючы грыб, тухлы сіваваты грыб, стаячы грыб, мумка (Слаўгарадскі р-н), пахучы грыб (Клімавіцкі р-н). Апісаны на с. 131. Мал. 270. Расце ў мяшаных лісцевых лясах, у зарасцях. Пладаносіць у ліпені — верасні. Страўны грыб, але збіраць забараняецца, бо знаходзіцца пад аховай (унесены ў Чырвоную кнігу РБ). 231. Сподачнік гурбячковы — Peziza pustulata (Hedw.) Fr.; пецица пупырчатая (сям. Сподачнікавыя). Гродзенская вобл.: чашніца (Гродзенскі р-н — Cilibert, 1782). Магілёўская вобл.: чашачка (Краснапольскі р-н). Апісаны на с. 60. Мал. 3. Расце ў дубровах ды іншых лісцевых лясах на глебе. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца пасля папярэдняга адварвання, без адвару (булёну). 232. Сподачніца светла-чырвоная — Aleuria aurantia (Muli.) Fuck.; алеврия оранжевая (сям. Сподачнікавыя). Мясцовыя назвы не выяўлены. Апісана на с. 60. Мал. 2. Расце ў лісцевых i мяшаных лясах на глебе. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 233. Стрэшнік аленевы — Pluteus cervinus (Fr.) Kumm.; плютей олений (сям. Стрэшнікавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, паганы грыб, нічогі, дзікі, дзіч (Камянецкі * Мясцовыя жыхары назвы не ведаюць. У Сенненскім раёне, напрыклад, указваюць, што смярдзюх расце ў Канеўскім лесе Бароўскага сельсавета. ** Гарэлачны настой смярдзюха рабілі раней для лячэння жывата (Сенненскі р-н), для націрання хворых ног (Касцюковіцкі р-н), ад прастуды (Слаўгарадскі р-н). У ветэрынарыі выкарыстоўвалі сушаны смярдзюх для лячэння свіней (Клімавіцкі р-н
2 👁