Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Палявіца ранняя — Agrocybe praecox (Fr.) Fayod; полевица ранняя (сям. Благуновыя). Мінская вобл.: воўчы грыб, благі грыб (Валожынскі, Мінскі р-ны). Магілёўская вобл.: воўчы грыб (Асіповіцкі р-н). Апісана на с. 106. Мал. 182. Расце на палях, лясных ускрайках. Пладаносіць у чэрвені — ліпені. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 190. Палявіца цьмяная — A. erebia (Fr.) Sing.; полевица темная (сям. Благуновыя). Гомельская вобл.: воўчы грыб, вужачы грыб, жабовік (Жыткавіцкі р-н). М агілёўская вобл.: воўчы грыб, ваўчыны грыб (Асіповіцкі, Слаўгарадскі р-ны), мышак, мышшак (Круглянскі, Слаўгарадскі р-ны). Апісананас. 106. Мал. 181. Расце ў лісцевых лясах, у парках. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 191. П архавік-дуля — Lycoperdon pyriforme Pers.; дождевик грушевидный (сям. Пархавіковыя). Брэсцкая вобл.: порхаўка (Баранавіцкі, Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Іванаўскі, Івацэвіцкі, Кобрынскі, Лунінецкі, Ляхавіцкі, Маларыцкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі р-ны), пурхаўка (Брэсцкі, Іванаўскі, Івацэвіцкі, Камянецкі, Кобрынскі, Пінскі р-ны), бускаў* сыр (Столінскі р-н), буськавае (Івацэвіцкі р-н), буськовае (Іванаўскі р-н), буснеўка (Драгічынскі, Іванаўскі, Кобрынскі р-ны), буслеўка, бушлеўка (Пінскі р-н), панпуха, капшук — спелае пладовае цела (Столінскі р-н), панпуха (Лунінецкі р-н), буснеўка — маладое пладовае цела (Драгічынскі р-н), буськаў гной (Іванаўскі, Івацэвіцкі р-ны), дропа — старое i агромністае пладовае цела (Драгічынскі р-н), дажджавік (Маларыцкі р-н), пампуха, порхалка (Столінскі р-н). Віцебская вобл.: порхаўка (Бешанковіцкі, Браслаўскі, Докшыцкі, Дубровенскі, Лёзненскі, Мёрскі, Полацкі, Ушацкі, Шаркоўшчынскі, Шумілінскі р-ны), яу/?хяука(Гарадоцкі, Пастаўскі р-ны), пурхоўка (Бешанковіцкі, Верхнядзвінскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Расонскі pны), пырхаўка (Лёзненскі р-н), пухоўка (Браслаўскі, Докшыцкі, Лепельскі, Сенненскі, Талачынскі р-ны), пухаўка{ Лепельскі р-н), варонні сыр (Бешанковічскі, Гарадоцкі, Сенненскі р-ны), губа (Гарадоцкі р-н), буцяновыяяйцы [мл. лік], сідні [мн. лік], пампушка — спелае пладовае цела (Сенненскі рн), пухарка, табачнік, табакерка (Браслаўскі р-н), бездукай (Пастаўскі рн). Гомельская вобл.: порхаўка (Брагінскі, Гомельскі, Добрушскі, Ельскі, Жыткавіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Мазырскі, Петрыкаўскі, Рагачоўскі р-ны), порахаўка (Жыткавіцкі р-н), пурхоўка (Кармянскі р-н), пухоўка (БудаКашалёўскі, Веткаўскі, Добрушскі, Рэчыцкі р-ны), пухорка (Жыткавіцкі р-н), пушка (Брагінскі, Добрушскі, Жлобінскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, * Назва паходзіць ад палескага бусько 'белы бусел' (I. Яшкін
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

архавік-дўля, бўсько, яуі
1 👁
 ◀  / 440  ▶