Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, дзіч, нічогігрыб (Камянецкі р-н). Мінская вобл.: воўчы грыб, благі грыб (Мінскі р-н). Апісана на c. 82. Мал. 93. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах, ускрай лясных дарог, на палях i пашах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 184. Падрадоўка пазёмая — M. brevires (Fr.) Pat.; меланолейка коротконожковая (сям. Радоўкавыя). Віцебская вобл.: прусянка (Сенненскі р-н). Мінская вобл.: воўчы грыб, благі грыб (Валожынскі, Мінскі р-ны). Апісана на c. 82. Мал. 94. Расце ў парках, ускрай лясных дарог, на пашах i палях у траве. Пладаносіць у красавіку — чэрвені. Спажываецца як папярэдні грыб. 185. Падрадоўка чорна-белая — M. melaleuca (Fr.) Maire; меланолейка черно-белая (сям. Радоўкавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, дзіч, нічогі грыб (Камянецкі р-н). Віцебская вобл.: белаярадоўка (Сенненскі р-н).Мінская вобл.: воўчы грыб, благі грыб (Валожынскі р-н). Магілёўская вобл.: воўчы грыб (Асіповіцкі р-н). Апісана на с. 83. Мал. 96. Расце ў лясах, парках у траве. Пладаносіць у красавіку — маі, верасні — кастрычніку. Спажываецца як папярэдні грыб. 186. П адрадоўка ш ліхаваная — M grammopodia (Fr.) Pat.; меланолейка полосатоножковая (сям. Радоўкавыя). Віцебская вобл.: ваўчыны грыб, ваўковы грыб (Лепельскі р-н), сабачы грыб, мышак (Мёрскі. р-н). Гомельская вобл.: жабовік, вужачы грыб, воўчы грыб(Жыткавіцкі р-н).Мінская вобл.: воўчы грыб, благігрыб(Мінскі р-н). Апісана на с. 83. Мал. 95. Расце ў розных лясах, у парках у траве. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 187. Падшалягоўка караняватая — Oudemansiella radicata (Fr.) Sing.; удеманзиелла корненожковая (сям. Радоўкавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, наганы грыб, нічогі, дзікі, дзіч (Камянецкі р-н), воўчы грыб, воўчанка, вужовік (Лунінецкі р-н). Гомельская вобл.: воўчы грыб, жабовік, вужачы грыб (Жыткавіцкі р-н), наганы грыб, вужовік, вужовы грыб, глухі грыб (Лельчыцкі р-н), воўчы грыб, глухая вужоўка, вужаўка, паганка (Рэчыцкі р-н). Апісана на с. 88. Мал. 119. Расце ў лісцевых i мяшаных лясах на глебе. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Спажываецца як папярэдні грыб. 188. Падшалягоўка шырокапластковая — О. platyphylla (Fr.) Mos.; удеманзиелла широкопластинковая (сям. Радоўкавыя). На ўсёй тэрыторыі РБ пакуль гэты грыб традыцыйна называецца воўчы, сабачы, вужовы, жабіны, мышыны, благі, дзікі. Апісаны на с. 84. Мал. 102. Расце ў ігліцавых i лісцевых лясах каля пнёў i на карэнні лісцевых дрэў.Спажываецца як папярэдні грыб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 440  ▶