Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Расце ў дубовых лясах, пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 178. Павуцінавік цёмна-руды— С. brunneus (Fr.) Fr.; паутинник темно-бурый (сям. Павуцінавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, воўчанка, вужовік (Лунінецкі р-н). Віцебская вобл.: фумічаскі (фіялетавы, хімічны) (Сенненскі р-н), ваўчыны грыб, мышыны грыб, воўчы грыб (Лепельскі, Расонскі р-ны). Гродзенская воблсабачы грыб(Іўеўскі р-н). Магілёўская вобл.: воўчы грыб (Асіповіцкі р-н). Апісаны на c. 114. Мал. 211. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах. Пладаносіць у верасні — кастрычніку. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 179. Павуцінавік цынамонавы — C. cinnamomeus (Fr.) Fr.; паутинник коричневый (сям. Павуцінавыя). Павуцінавік цынамонавы мясцовыя жыхары традыцыйна называюць воўчы, ваўчыны грыб, ваўчак, сабачы грыб, сабачнік, машыны грыб, мышак, вужоўка, жабскі грыб, дурны, дрэнны, дзікі, нічогі,благі грыб, воўчы казяк, нічогі казяк. Апісаны на c. 113. Мал. 207. Расце ў ігліцавых лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Нястраўны грыб. 180. Павуцінавік чырвонапластковы — C. semisanguineus (Fr.) Gill.; паутинник краснопластинковый (сям. Павуцінавыя). Павуцінавік чырвонапластковы мясцовыя жыхары традыцыйна называюць так, як i папярэдні грыб. Апісаны на с. 113. Мал. 208. Расце ў ігліцавых лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Нястраўны грыб. 181. Павуцінавік шызаногі — C. glaucopus (Fr.) Fr.; паутинник сизоножковый (сям. Павуцінавыя). Павуцінавік шызаногі мясцовыя жыхары традыцыйна называюць воўчы, благі, сабачы, мышыны, жабечы, дрэнны, вуховы грыб, глухая вужоўка. Апісаны на с. 110. Мал. 194. Расце ў хваёвых лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 182. Падвільготніца аранжавая, л і с к а па д м а н н а я — Hygrophoropsis aurantiaca (Fr.) Maire; лисичка ложная, гигрофоропсис оранжевый (сям. Капытнікавыя). Брэсцкая вобл.: абманная лісіца (Драгічынскі р-н), жаўтушка (Камянецкі р-н). Гомельская вобл.: воўчьі грыб ((Лельчыцкі, Мазырскі рны). Магілёўская вобл.: жаўтушка, жаўцянка (Быхаўскі, Слаўгарадскі р-ны). Апісаны на с. 71. Мал. 55. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах на хваёвых пнях i іх карэнні. Пладаносіць у ліпені — верасні. Нястраўны грыб. 183. Падрадоўка гурбячковая — Melanoleuca verrucipes (Fr.) Sing.; меланолейка бородавчатоножковая (сям. Радоўкавыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 440  ▶