Гомельская вобл.: вужоўка (Кармянскі, Лоеўскі, Рэчыцкі р-ны). Мясцовыя жыхары павуціннік слізісты традыцыйна называюць воўчы грыбу сабаны грыб, жабечы грыб, благі грибу дрэнны грыб. Апісаны на с. 113. Мал. 206. Расце ў хваёвых лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні Спажываецца. як папярэдні грыб. 175. Павуцінавік страўны, т а ў с т у х а — С. esculentus Lebed.; паутинник съедобный, толстушка (сям. Павуцінавыя). Брэсцкая вобл.: таустуха (Ганцавіцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Іванаўскі, Кобрынскі, Лунінецкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі р-ны), таўстушка (Івацэвіцкі, Камянецкі, Столінскі р-ны), сівуха (Пінскі р-н), лось (Столінскі р-н),рагатуха (рыготуха), парадуха (Жабінкаўскі р-н). Віцебская вобл.: таустуха (Ушацкі р-н), таўстушка (Сенненскі р-н), цяцерау баравая цяцера (Бешанковіцкі, Лепельскі р-ны), саламінка (Ушацкі р-н), падсасноўка (Шумілінскі р-н\мачонка (Мёрскі р-н), падгроб (Полацкі pн). Гомельская вобл.: таўстуха (Веткаўскі, Добрушскі, Ельскі, Жыткавіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Рэчыцкі р-ны), таўстушка (Веткаўскі, Добрушскі, Ельскі, Кармянскі, Чачэрскі р-ны), таўстолка (Рэчыцкі р-н), рубіха (Кармянскі р-н). Гродзенская вобл.: таўстуха (Дзятлаўскі, Слонімскі р-ны), таўстушка (Дзятлаўскі, Лідскі р-ны), талстуха (Карэліцкі р-н), кабылка (Смаргонскі р-н), рубчык, кошка (Свіслацкі pн), маладушка (Воранаўскі р-н). Мінская вобл.: таўстуха (Бярэзінскі, Валожынскі, Дзяржынскі, Лагойскі, Любанскі, Мінскі, Нясвіжскі, Уздзенскі, Чэрвеньскі р-ны), таўстушка (Бярэзінскі, Лагойскі, Мінскі, Старадарожскі, Уздзенскі р-ны), мачадзіца (Пухавіцкі р-н), сіняя таўстуха (Мінскі р-н), падкалоднік (Лагойскі р-н), кабылка (Маладзечанскі р-н). Магілёўская вобл.: таўстуха (Бабруйскі, Быхаўскі, Бялыніцкі, Кіраўскі, Магілёўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі, Чавускі, Чэрыкаўскі р-ны), таўстушка (Асіповіцкі, Слаўгарадскі р-ны), рубіха (Магілёўскі р-н), падсасонка (Быхаўскі р-н), цяцера (Глускі р-н). Апісаны на c. 112. Мал. 202. Расце ў хваёвых лясах. Пладаносіць у верасні — кастрычніку. Спажываецца як папярэдні грыб. 176. Павуцінавік фіялетавы — C. violaceus (Fr.) Fr.; паутинник фиолетовый (сям. Павуцінавыя). На ўсёй тэрыторыі РБ павуцінавік фіялетавы называецца так, як i павуцінавік пераможны (№ 173). Апісаны на c. 109. Мал. 192. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах. Пладаносіць у верасні — кастрычніку. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 177. Павуцінавік цвёрданогі — C. talus Fr.; паутинник твердый (сям. Павуцінавыя). Віцебская вобл.: паганка (Віцебшчына — Никифоровский, 1895). Гомельская вобл.: вужоўка, жабовік (Жыткавіцкі р-н). У іншых месцах называецца воўчы, сабачы, мышыны грыб. Апісаны на c. 111. Мал
3 👁