Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Расце ў хваёвых i мяшаных лясах, пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 169. Павуцінавік лусковы — C. pholideus (Fr.) Fr.; паутинник чешуйчатый (сям. Павуцінавыя). Павуціннік лусковы традыцыйна мясцовыя жыхары называюць так, як i папярэдні. Апісаны на с. ПО. Мал. 197. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах у жніўні — верасні. Спажываецца як папярэдні. 170. Павуцінавік марэлевы — С. armeniacus (Fr.) Fr.; паутинник оранжевый (сям. Павуцінавыя). Гомельская вобл.: вужоўка, жабовік (Жыткавіцкі р-н). Мінская вобл.: воўчы грыб (Валожынскі р-н). Апісаны на с. 114. Мал. 210. Расце ў ігліцавых лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 171. Павуцінавік намазаны — С. delibutus Fr.; паутинник смазанный (сям. Павуцінавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, наганы грыб. нічогі грыб, дзікі грыб, нічогі казляк (Камянецкі р-н), воўчы грыб, жабскі грыб (Івацэвіцкі р-н). Гомельская вобл.: вужоўка (Кармянскі, Рэчыцкі р-ны). Апісаны на с. 112. Мал. 205. Расце ў ялова-шыракаліставых лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 172. Павуцінавік пахновы* — С. camphoratus (Fr.) Fr.; паутинник камфарный (сям. Павуцінавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, наганы грыб, дзікі грыб, нічогі грыб (Камянецкі р-н). Мінская вобл.: сабачы грыб (Мядзельскі р-н), ваўчыны грыб. воўчы грыб, благі грыб (Вілейскі, Валожынскі р-ны). Апісаны на с. 109. Мал. 193. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Нястраўны грыб. 173. Павуцінавік пераможны — С. triumphans Fr.; паутинник триумфальный (сям. Павуцінавыя). Павуцінавік пераможны мясцовыя жыхары традыцыйна называюць грыб воўчы, ваўковы, ваўчыны, сабачы, мыгиыны, вужовы, жабечы, дурны, дрэнны, дзікі, нічогі, воўчы казяк, нічогі казляк. Апісаны на с. 111. Мал. 198. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах на глебе, пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 174. Павуцінавік слізісты — С. mucosus (Fr.) Kickx.; паутинник слизистый (сям. Павуцінавыя). * Назва віда ўтворана ад беларускага назоўніка пахно "дрэнны пах, смурод, «вонь»" (А. Г. Преображенский. Этимологический словарь русского языка, т. 11. М. 1910— 1914. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лускбвы, паутйннйк, пахнбвы, перамбжны
2 👁
 ◀  / 440  ▶