Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Віцебская вобл.: ваўчыны грыб (Лепельскі р-н). Мінская вобл.: ваўчыны грыб, благі грыб (Вілейскі р-н). Апісаны на c. 111. Мал. 199. Расце ў ялова-шыракаліставых лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 164. П авуцінавік дзьмухаты — C. turgidus Fr.; паутинник вздутоножковый (сям. Павуцінавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, наганы грыб, нічогі грыб (Камянецкі pн). Віцебская вобл.: воўчы грыб (Расонскі р-н), ваўчыны грыб (Лепельскі р-н). Мінская вобл.: воўчы грыб, благі грыб (Мінскі р-н), прыбалатуха (Мядзельскі р-н). Магілёўская вобл.: воўчы грыб (Асіповіцкі р-н). Апісаны на c. 111. Мал. 201. Расце ў ялова-шыракаліставых лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 165. Павуцінавік дуброўны — C. nemorensis (Fr.) Lange; паутинник дубравный (сям. Павуцінавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, нічогі грыб, паганы грыб, дзікі грыб (Камянецкі р-н). Віцебская вобл.: ваўчыны грыб (Лепельскі р-н). Мінская вобл.: ваўчыны грыб, благі грыб (Валожынскі, Мінскі р-ны). Апісаны на с. ПО. Мал. 195. Расце ў дубровах ды іншых лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 166. П авуцінавік звы чайны — C. trivialis Lange; паутинник обыкновенный (сям. Павуцінавыя). Гомельская вобл.: вужоўка (Гомельскі, Кармянскі, Лоеўскі р-ны). Мінская вобл.: прыбалотнік (Крупскі р-н). Апісаны на c. 112. Мал. 204. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Нястраўны грыб. 167. Павуцінавік змрочны — C. torvus (Fr.) Fr.; паутинник мрачный (сям. Павуцінавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, нічогігрыб, паганы грыб, дзікі грыб, нічогі козляк (Камянецкі р-н), воўчы грыб, воўчанка. вужовік (Лунінецкі р-н). Мінская вобл.: воўчы грыб, благі грыб (Валожынскі р-н), сабачы грыб (Мядзельскі р-н), паганы грыб, мышыны грыб (Крупскі р-н). Апісаны на с. 114. Мал. 212. Расце ў лісцевых лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Нястраўны грыб. 168. Павуцінавік ліпкі — C. collinitus (Fr.) Fr.; паутинник пачкающий (сям. Павуцінавыя). Гомельская вобл.: вужоўка (Гомельскі, Кармянскі, Лоеўскі р-ны). Павуціннік ліпкі мясцовыя жыхары традыцыйна называюць воўчы, ваўчыны грыб, ваўчак, сабачы грыб, сабачнік, мышыны грыб, мышак, вужоўка, лсабскігрыб, дурны, дрэнны, дзікі, нічогі, благігрыб, воўчы казяк, нічогі казяк.. Апісаны на c. 112. Мал
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паутйннйк
6 👁
 ◀  / 440  ▶