Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Мухамора шэра-ружовая* — A. rubescens (Fr.) S. F. Gray; мухомор краснеющий, серо-розовый (сям. Мухаморавыя). Мухамору шэра-ружовую мясцовыя жыхары называюць так, як i мухамору чырвоную (№ 158). Апісаны на с. 94. Мал. 142. Расце ў розных лясах, на ўскрайках, на пашах. Пладаносіць у чэрвені — верасні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 160. Мухамора шэрая — A. pantherina (Fr.) Secr.; мухомор пантерный, серый (сям. Мухаморавыя). Мухамору шэрую мясцовыя жыхары традыцыйна называюць мухамор. Апісаны на с. 94. Мал. 143. Расце ў ігліцавых i лісцевых лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Атрутны грыб. 161. Павуцінавік бела-фіялетавы — Cortinarius alboviolaceus (Fr.) Fr.; паутинник бело-фиолетовый (сям. Павуцінавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб (Баранавіцкі р-н). Віцебская вобл.: машыны грыб (Сенненскі р-н), ваўчыны грыб (Лепельскі р-н). Гомельская вобл.: вужовік (Петрыкаўскі р-н). Гродзенекая вобл.: сабачы грыб (Іўеўскі р-н). Мінская вобл.: воўчы грыб, благі грыб (Мінскі р-н). Магілёўская вобл.: воўчы грыб (Асіповіцкі р-н), паганка, мышыны грыб, мышак, дрэнны грыб (Чавускі р-н). Апісаны на с. ПО. Мал. 196. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 162. П авуцінавік бранзалеткавы, п а д б а л а ц я н к а — С. armillatus (Fr.) Fr.; паутинник браслетчатый (сям. Павуцінавыя). Брэсцкая вобл.: прыбалатуха (Бярозаўскі, Драгічынскі, Івацэвіцкі, Кобрынскі, Лунінецкі, Пружанскі, Столінскі р-ны), балатуха (Ганцавіцкі р-н), прыбалатка, прыбалотуха, прыбалотушка (Баранавіцкі, Жьіткавіцкі, Іванаўскі, Кобрынскі, Столінскі р-ны). Гомельская вобл.: прыбалатка (Maзырскі, Нараўлянскі, Рэчыцкі р-ны), прыбалатачак, прыбалатачка (Maзырскі р-н), прыбалатушка (Лельчыцкі р-н), прыбалотуха (Жыткавіцкі, Лельчыцкі р-ны), падбалацянка (Калінкавіцкі, Светлагорскі р-ны), балотуха (Ельскі р-н). Мінская вобл.: прыбалатуха (Мядзельскі, Старадарожскі р-ны; Стаўоцоўскі р-н — Сяржаніна), прыбалацянь (Пухавіцкі р-н), падбалацянка (Слуцкі р-н), падбалоценка (Міншчына), балатуха (Стаўоцоўскі р-н), прыбалотушка (Валожынскі р-н). Апісаны на c. 113. Мал. 209. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах, па краях балот. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца як пайярэдні грыб. 163. П авуцінавік гладкаскурр* — C. allutus Fr.; паутинник гладкокожий (сям. Павуцінавыя). * Часта кажуць, што хтосьці чуў ці бачыў* **5& дзесьці нейкую мухамору(відаць, яе, якая ружавее) ядуць, што яна не атрутна*, каЛі доўга паварыць i некалькі разоў зліць ваду (I. Яшкін
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

стаўбцоўскі
2 👁
 ◀  / 440  ▶