р-ны). Гродзенская вобл.: бялянка (Бераставіцкі р-н), бяляк (Воранаўскі р-н). Мінская вобл.: бялянка (Лагойскі, Маладзечанскі, Мінскі р-ны), бяляк (Дзяржынскі, Капыльскі, Нясвіжскі, Слуцкі р-ны), белавік (Дзяржынскі р-н), беляніца (Маладзечанскі р-н), белянічка — маладое пладовае цела (Маладзечанскі р-н), бялун (Дзяржынскі, Мінскі р-ны), скрыпіца (Чэрвеньскі р-н). Магілёўская вобл.: бялянка, падбел (Быхаўскі, Бялыніцкі, Крычаўскі, Магілёўскі, Слаўгародскі, Шклоўскі р-ны), бяляк (Хоцімскі р-н). Апісаны на c. 122. Мал. 240. Расце ў лясах з асінай. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца салёны. 137. Малачай-грузд дубовы — L. insulsus (Fr.) Fr.; груздь дубовый (сям. Сыравежкавыя). Віцебская вобл.: крэмавы падгроб (Талачынскі р-н), nyn (Полацкі р-н). Магілёўская вобл.: малачайка (Быхаўскі р-н). Апісаны на c. 122. Мал. 239. Расце ў лясах з дубам. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца салёны. 138. Малачай-грузд машастовы, с к р ы п ун — L. vellereus (Fr.) Fr.; скрипица (сям. Сыравежкавыя). Брэсцкая вобл.: галубок (Драгічынскі р-н), кароўка (Камянецкі р-н). Віцебская вобл.: скрипач, бялянка (Сенненскі р-н), скрыпун (Ушацкі р-н), скрыпаценъ (Талачынскі р-н), бялун (Дубровенскі р-н). Гомельская вобл.: бяляк (Ельскі, Лельчыцкі р-ны), бялянка, галуб (Калінкавіцкі р-н). Гродзенская вобл.: бяляк(Ашмянскі р-н), хрушэль (Слонімскі р-н), скрыпія (Гродзеншчына — «Lud», 1895). Мінская вобл.: скрыпіца (Чэрвеньскі р-н), бяляк (Капыльскі р-н), галуб (Крупскі, Уздзенскі р-ны), галубка (Мінскі р-н), галубок (Дзяржынскі р-н), бялун (Дзяржынскі р-н), падгроб (Крупскі р-н), падгрузд, малачай (Смалявіцкі р-н — Купрэвіч, 1930). Магілёўская вобл.: скрыпіца (Касцюковіцкі, Краснапольскі, Хоцімскі, Чэрыкаўскі р-ны — Мейер, 1786),хрушч (Слаўгарадскі р-н). Апісаны нас. 121. Мал. 235. Расце ў лясах з елкай. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца салёны. 139. Малачай-грузд пергамінавы — L. pergamenus (Fr.) Fr.; груздь пергаментный (сям. Сыравежкавыя). Брэсцкая вобл.: малачай (молочей) (Драгічынскі р-н), малачайка (Кобрынскі р-н). Гомельская вобл.: малочнік (Мазырскі р-н), кароўка (Жыткавіцкі р-н). Гродзенская вобл.: малачай (Зэльвенскі, Лідскі р-ны), малачак (Зэльвенскі р-н), малочнік (Гродзеншчына). Мінская вобл.: малачай (Бярэзінскі, Лагойскі, Смалявіцкі, Уздзенскі р-ны), малочнік (Старадарожскі, Уздзенскі р-ны), карова (Нясвіжскі р-н), падмалочнік (Смалявіцкі р-н — Купрэвіч, 1930). Апісаны на c. 120. Мал. 233. Расце ў ігліцавых i лісцевых лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца салёны
0 👁