Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Брэсцкая вобл.: карова (Камянецкі р-н), каровіха, альхоўка (ольхивка) (Драгічынскі, Іванаўскі р-ны), воўчанка, конскі горкі грыб (Лунінецкі pн). Віцебская вобл.: кароўка (Пастаўскі р-н), кароўнік, рудачка, руды мачонік (Ушацкі р-н), гаркуша (Докшыцкі, Сенненскі р-ны), гаркушка (Браслаўскі р-н), алехавік (Бешанковіцкі р-н), краснушка (Сенненскі pн), падалешка, падалешнік, сінюха (Сенненскі р-н). Гомельская вобл.: гарчак (Жыткавіцкі р-н), паддубка (Лельчыцкі р-н), таварынка (Рагачоўскі р-н), таварычы рыжык (поўдзень Беларусі — Лебедева, 1937). Мінская вобл.: гаркач (Бярэзінскі р-н), рудзяк (Лагойскі р-н), паддубавік (Валожынскі р-н), гаркуха, гаркушка (Смалявіцкі р-н — Купрэвіч, 1930), гаркуша (Міншчына). Магілёўская вобл.: гаркач (Мсціслаўскі р-н), гаркуша (Слаўгарадскі р-н), гаркушка (Касцюковіцкі р-н), гаркуш (Магілёўшчына), гарчак (Клімавіцкі, Краснапольскі, Слаўгарадскі р-ны), паддубнічок (Клімавіцкі р-н), паддубянка (Мсціслаўскі р-н). Апісаны на c. 126. Мал. 254. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах. Пладаносіць у чэрвені — кастрычніку. Спажываецца салёны. 133. М алачай саладкавы — L. subdulcis (Fr.) Fr.; млечник сладковатый, краснушка (сям. Сыравежкавыя). Брэсцкая вобл.: малачай (молочій) (Маларыцкі р-н). Віцебская вобл.: краснушка (Сенненскі р-н). Апісаны на с. 127. Мал. 258. Расце ў хваёвых i хваёва-бярозавых лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца свежы, салёны. 134. М алачай сыроваткавы — L. serifluus (Fr.) Fr.; млечник водянисто-млечный (сям. Сыравежкавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб (Баранавіцкі р-н). Віцебская вобл.: ваўчанка, сабачы грыб(Браслаўскі, Пастаўскі р-ны). Мінская вобл.: воўчы грыб, благігрыб(Валожынскі, Смалявіцкі р-ны).Магілёўская вобл.: воўчы грыб (Асіповіцкі р-н). Апісаны на с. 127. Мал. 259. Расце ў мяшаных лісцевых лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца салёны. 135. Малачай шэра-ружовы — L. helvus Fr.; млечник серо-розовый (сям. Сыравежкавыя). Брэсцкая вобл.: малочнік (Пружанскі р-н). Мінская вобл.: балотны хрушч (Смалявіцкі р-н). Мясцовыя жыхары лічаць гэты грыб нястраўным i традыцыйна называюць воўчы, сабачы, жабечы i наганы. Апісаны на с. 126. Мал. 255, Расце ў лісцевых i мяшаных лясах. Пладаносіць у ліпені —жніўні. Нястраўны грыб. 136. Малачай-грузд асінавы, п а д б ел — L controversus (Fr.) Fr.; груздь осиновый, белянка (сям. Сыравежкавыя). Віцебская вобл.: бялянка (Віцебскі, Гарадоцкі, Докшыцкі, Лепельскі р-ны), бяляк (Глыбоцкі р-н), бяляй, падбел (Талачынскі р-н), скрыпач (Сенненскі р-н). Гомельская вобл.: бяляк (Ельскі, Жыткавіцкі, Лельчыцкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ольхйвка
0 👁
 ◀  / 440  ▶