Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Расце ў мяшаных лісцевых лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца салёны. 128. Малачай найлепшы, п а д а р э ш н і к — L. volemus Fr.; подорешник (сям. Сыравежкавыя). "Не горкі i ніколі не чарвівы «молочай» мае мясцовыя назвы падмалочнік, падарэшнік, гладыш" (Захарич— 1950). Брэсцкая вобл.: прасянка (Іванаўскі р-н), малачай, малочнік (Драгічынскі р-н). Віцебская вобл.: малачай (Браслаўскі р-н), падарэхавік, петушок, пятух, петухоў грэбень, падарэшнік («ні бяром») (Сенненскі pн). Мінская вобл.: паддубень, падмалочнік, падарэшнік (Смалявіцкі р-н — Купрэвіч, 1930). Апісаны на c. 125. Мал. 249. Р.асце ў дубровах, іншых лясах каля арэшніку. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца свежы, салёны, марынаваны. 129. Малачай нейтральны— L quietus (Fr.) Fr.; млечник нейтральный (сям. Сыравежкавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, нічогі грыб, паганы грыб (Камянецкі р-н). Вщебская вобл.: кароўка (Пастаўскі р-н). Мінская вобл.: воўчы грыб(Валожынскі р-н), паганы грыб, мышыны грыб, мышак (Крупскі р-н). Магілёўская вобл.: ваўчыны грыб (Слаўгарадскі р-н). Апісаны на с. 126. Мал. 253. Расце ў лісцевых лясах. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Спажываецца салёны. 130. Малачай прэсны — L mitissimus (Fr.) Fr.; млечник неедкий (сям. Сыравежкавыя). Брэсцкая вобл.: малачай (Маларыцкі р-н). Віцебская вобл.: кароўка (Пастаўскі р-н). Мінская вобл.: малачай (Бярэзінскі р-н). Апісаны на с. 127. Мал. 257. Расце ў дубровах i хваёва-дубовых лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца свежы, салёны. 131. Малачай пухнаты, б я л я н к а — L pubescens (Fr.) Fr.; волнушка белая (сям. Сыравежкавыя). Брэсцкая вобл.: белая воўненка (Пружанскі р-н). Віцебская вобл.: кароўка (Докшыцкі р-н), сівырыжык (Лепельскі р-н), мачонка (Браслаўскі р-н). Мінская вобл.: белая ваўнянка (Лагойскі р-н), беляніца (Маладзечанскі р-н), валовік бледны (Смалявіцкі р-н — Купрэвіч, 1930), бяляначка (Мядзельскі р-н). Магілёўская вобл.: белая волнушка, белая волнянка, бялянка (Слаўгарадскі р-н), белая волнушка (Касцюковіцкі р-н), валвенка (Хоцімскі р-н), валвянка, валавянка (Касцюковіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Хоцімскі, Чэрыкаўскі р-ны (Мейер, 1786; Чоловскии, 1882; Романов, 1912)). Апісаны на c. 123. Мал. 242. Расце ў лясах каля бяроз. Пладаносіць у чэрвені — жніўні. Спажываецца салёны. 132. Малачай рыжы, г а р к ў х а — L rufus (Fr.) Fr.; горькушка (сям. Сыравежкавыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

захарйч, чоловскйй
0 👁
 ◀  / 440  ▶