Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Малачай драўнінавы — L. lignyotus (Fr.) Fr.; млечник древесинный (сям. Сыравежкавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, паганы грыб, нічогі грыб, дзікі грыб (Камянецкі р-н). Мінская вобл.: воўчы грыб (Валожынскі р-н). Апісаны на c. 125. Мал. 250. Расце ў ялова-шыракаліставых лясах. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Спажываецца як папярэдні грыб. 124. Малачай звілісты, ш а р ў х а — L. flexuosus Fr.; серушка (сям. Сыравежкавыя). Віцебская вобл.: гаркушка (Сенненскі р-н). Звычайна шаруха мясцовымі жыхарамі традыцыйна называецца грыб воўчы, сабачы, мышыны, дрэнны, вужоўка; шарушка (Міншчына). Апісаны на c. 125. Мал. 251. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца салёны. 125. Малачай звычайны— L trivialis (Fr.) Fr.; млечник обыкновенный (сям. Сыравежкавыя). Гомельская вобл.: таварынка (Мазырскі р-н), таваранак(г. Васілевічы Рэчыцкага р-на— Навуменка. 1966 i Рэчыцкі р-н). Мінская вобл.: таранка (Крупскі р-н). У іншых месцах Беларусі называецца нічогі грыб, воўчы грыб, сабачы грыб, жабечы грыб. Апісаны на с. 124. Мал. 247. Расце ў ігліцавых лясах, па краях балот. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца салёны. 126. Малачай звялы — L. vietus (Fr.) Fr.; млечник вялый (сям. Сыравежкавыя). Віцебская вобл.: сівенькі, адсаліванік (Сенненскі р-н). У іншых месцах малачай звялы мясцовыя жыхары звычайна называюць воўчы, сабачы, мышыны, нічогі, жабскі грыб, вужовы казляк. Апісаны на с. 124. Мал. 248. Расце ў лісцевых лясах каля бяроз. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 127. Малачай мокры — L. uvidus Fr.; млечник мокрый лиловеющий (сям. Сыравежкавыя). Віцебская вобл.: шэрка (Талачынскі р-н), падалешка, сіняўка, падалешнік, лазовік, падлазовік, салёнік, радоўка, фіялетавая радоўка*, фумічаскі (фіялетавы, хімічны), дзікая свіння (Сенненскі р-н), лазовік (Чашніцкі р-н), падалехаўка (Бешанковіцкі р-н). Гродзеншчына: дуплянка, галубец (Gilibert — 1782). Мінская вобл.: макруха (Крупскі р-н). Апісаны на c. 124. Мал. 246. * Мясцовыя жыхары Сенненшчыны сведчаць, што гэтыя малачаі («радоўкі» як агульная назва) у іх сталі браць з 1970 года. Хтосьці параіў, а дадаткова якасць на смак i страўнасць вызначалі праз ката, які, як смажыліся грыбы, «стаў прасіць». Усе рашылі, як пакаштаваў кот i прагнуў паесці яшчэ, што гэта добрыя грыбы. Цяпер яны ацэньваюцца, як «укусняціна», «смаката
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 440  ▶