Макрэц ружовы — G. roseus Fr.; мокруха розовая (сям. Макрацовыя). Магілёўская вобл.: ваўчыны грыб, вужоўка, красная вужоўка (Слаўгарадскі р-н). Апісана на c. 72. Мал. 59. Расце ў хваёвых лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 119. Малачай баркуновы* — Lactarius camphoratus (Fr.) Fr.; млечник камфарный (сям. Сыравежкавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, воўчанка, вужовік (Лунінецкі р-н). Віцебская вобл.: воўчы грыб, мышыны грыб (Лепельскі р-н), сабачы грыб (Браслаўскі, Пастаўскі р-ны), ваўчанка (Браслаўскі р-н). Магілёўская вобл.: воўчы грыб (Асіповіцкі р-н). Апісаны на c. 127. Мал. 256. Расце ў ялова-дубовых лясах. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Спажываецца як папярэдні грыб. 120. Малачай белы — L. musteus (Fr.) Fr.; млечник белый (сям. Сыравежкавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, наганы грыб, нічогі грыб, дзікі грыб (Камянецкі р-н). Віцебская вобл.: ваўчыны грыб (Лепельскі р-н), воўчы грыб (Расонскі р-н), наганы грыб (Браслаўскі р-н), сіняўка, бялянка, бяляначка (Сенненскі р-н). Гомельская вобл.: вужачка, вужачы грыб (Рэчыцкае Палессе — Pietkiewicz, 1928, с. 14). Гродзенская вобл.: бяляк (Навагрудчына— Міцкевіч, 1834). Мінская вобл.: сабачы грыб (Мядзельскі р-н), бялун (Дзяржынскі р-н). Апісаны на с. 123. Мал. 243. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца салены. 121. Малачай бледны — L. pallidus (Fr.) Fr.; млечник бледный (сям. Сыравежкавыя). Малачай бледны мясцовыя жыхары традыцыйна называюць воўчы, ваўчыны, сабачы, жабечы, вужачы, мышыны, дрэнны, благі грыб, нічогі казляк. Апісаны на с. 123. Мал. 244. Расце ў лясах з дубам. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Спажываецца салены. 122. Малачай водарны — L. glyciosmus (Fr.) Fr.; млечник ароматный (сям. Сыравежкавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, жабскігрыб, глухая вужоўка, нічогі казляк (Пінскі р-н). Віцебская вобл.: кароўка (Пастаўскі р-н). Гомельская вобл.: вужовік (Петрыкаўскі р-н). Віцебская вобл.: ваўчыны грыб (Лепельскі рн). Апісаны на с. 126. Мал. 252. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца салены. * Мае моцны пах кумарыну, як i баркун. Трава баркун вядома на Тураўшчыне як буркун (Слоўнік Тураўшчыны, 1982, т. 1,с
1 👁