Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Расце на пнях i ламаччы лісцевых парод у лісцевых i мяшаных лясах. Пладаносіць у верасні — кастрычніку. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 112. Лускаватка тапырыстая— R squarrosa(Fr.) Kumm.; чешуйчатка обыкновенная (сям. Перавяслаўкавыя). Лускаватку тапырыстую мясцовыя жыхары традыцыйна называюць так, як лускаватку вогнішчавую. Апісана на с. 105. Мал. 178. Расце на камлях, пнях i ламаччы лісцевых парод у розных лясах, парках. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну) (маладыя грыбы). 113. Лускоўніца белая — Lepiota alba (Bres.) Sacc.; чешуйница белая (сям. Лускоўніцавыя). Гомельская вобл.: вужоўка, жабовік, вужачы грыб, воўчы грыб (Жыткавіцкі р-н). Мінская вобл.: воўчы грыб (Валожынскі р-н), благушка (Смалявіцкі р-н). Апісана на с. 97. Мал. 154. Расце у лісцевых лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 114. Лускоўніца востралусковая — L acutesquamosa(Weinm.) Китш.; чешуйница острочешуйчатая (сям. Лускоўніцавыя). Мінская вобл.: воўчы грыб, благі грыб (Мінскі р-н). Апісана на с. 96. Мал. 151. Расце ў парках, садах, л ісцевых лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Нястраўны грыб. 115. Лускоўніца грабянёвая — L. cristata (Fr.) Kumm.; чешуйница гребенчатая (сям. Лускоўніцавыя). Брэсцкая вобл.: варона-грэбенъ (Пружанскі р-н). Апісана на с. 97. Мал. 152. Расце ў лісцевых лясах, парках. Пладаносіць у чэрвені — верасні. Нястраўны грыб. 116. Лускбуніца шчытковая — L clypeolaria (Fr.) Kumm.; чешуйница щитковая (сям. Лускоўніцавыя). Мясцовымі жыхарамі традыцыйна называецца воўчы, ваучыны, ваўчак, сабачы, мышыны, жабіны грыб, паганка. Апісана на c. 97. Мал. 153. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 117. Макрэц жаўтаногі — Gomphidius glutinosus (Fr.) Fr.; мокруха еловая (сям. Макрацовыя). Брэсцкая вобл.: макруха (Камянецкі р-н). Гомельская вобл.: малачай (Кармянскі, Лельчыцкі р-ны), малачанка (Рагачоўскі р-н). Мінская вобл.: слімак (Мінскі р-н), макруха, макрушка, мачонка (Уздзенскі р-н), макрэц, слімак (Сяржаніна, Змітровіч, 1986). Апісана на с. 72. Мал. 58. Расце ў ігліцавых, пераважна яловых лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца пасля адварвання, свежы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жаўтанбгі, лускбўніца
1 👁
 ◀  / 440  ▶