рожскі р-ны), лісіца (Бярэзінскі, Вілейскі, Валожынскі, Дзяржынскі, Kaпыльскі, Крупскі, Лагойскі, Мінскі, Маладзечанскі, Нясвіжскі, Пухавіцкі, Салігорскі, Слуцкі, Смалявіцкі, Старадарожскі, Стаўоцоўскі, Уздзенскі, Чэрвеньскі р-ны),л/с/чанга(Салігорскі, Старадарожскі р-ны), жаўтушка (Бярэзінскі, Чэрвеньскі р-ны), ліска (Уздзенскі р-н). Магілёўская вобл.: лісічка (Бабруйскі, Бялыніцкі, Быхаўскі, Глускі, Горацкі, Касцюковіцкі, Кіраўскі, Клімавіцкі, Клічаўскі, Краснапольскі, Круглянскі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі, Чавускі, Шклоўскі р-ны), лісіца (Асіповіцкі, Бялыніцкі, Глускі, Горацкі, Краснапольскі, Круглянскі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, Слаўгарадскі, Шклоўскі р-ны), ліска-пліска, лісічка-плісічка, лісіцынка, лісаўчанка, лісічанка, лісічэнка, лісіцына, ліска, жаўтуха, яўрэйскі грыб (Слаўгарадскі р-н). Апісана на c. 65. Мал. 25. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах на глебе. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца свежая, марынаваная, салёная. 108. Лісічка шэрая — Craterellus cornucopioides Fr.; лисичка серая (сям. Лісічкавыя). Брэсцкая вобл.: плюс (Лунінецкі р-н). Гродзенская вобл.: лейка (Астравецкі р-н; Міцкевіч, 1834). Апісана на с. 65. Мал. 26. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах на глебе. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца пасля папярэдняга адварвання, без адвару (булёну). 109. Лускаватка вогненная — Pholiota flammans (Fr.) Kumm.; чешуйчатка огненная (сям. Перавяслаўкавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб (Баранавіцкі р-н). Вщебская вобл.: мышыны грыб, паганка, воўчы грыб, ваўчыны грыб (Расонскі, Сенненскі р-ны)Гомельская вобл.: жабовік, вужоўка (Жыткавіцкі р-н). Гродзенская вобл.: воўчы грыб, воўчы казляк (Мастоўскі р-н). Магілёўская вобл.: вужоўка, воўчы грыб (Асіповіцкі, Слаўгарадскі р-ны). Апісана на с. 105. Мал. 179. Расце на пнях i ламаччы ігліцавых дрэў у розных лясах. Пладаносіць у жніўні — верасні. Нястраўны грыб. 110. Л ускаватка вогніш чавая — Р. carbonaria (Fr.) Kumm.; чешуйчатка кострищная (сям. Перавяслаўкавыя). Лускаватку вогнішчавую традыцыйна мясцовыя жыхары называюць грыб воўчы, сабачы, мышыны, вужовы, жабскі, паганы, нічогі, дрэнны благі. Апісана на с. 104. Мал. 177. Расце на старых вогнішчах. Пладаносіць у чэрвені — верасні. Нястраўны грыб. 111. Лускаватка залацістая — Р aurivella (Fr.) Kumm.; чешуйчатка золотистая (сям. Перавяслаўкавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, паганы грыб. дзікі грыб, дзіч, нічогі грыб (Камянецкі р-н). Віцебская вобл.: воўчы грыб, мышачы грыб, паганы грыб (Расонскі р-н), жытнік (Сенненскі р-н). Мінская вобл.: воўчы грыб, благі грыб, дрэнны грыб (Чавускі р-н). Апісана на с. 105. Мал
Дадатковыя словы
лісічанга, стаўбцоўскі
1 👁