Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Лісічка звы чайная — Cantharellus cibarius Fr.; лисичка обыкновенная (сям. Лісічкавыя). Брэсцкая. вобл.:лісічка (Камянецкі, Кобрынскі, Лунінецкі, Маларыцкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі р-ны), лісіцка (Ганцавіцкі, Столінскі р-ны), лісіца (Баранавіцкі, Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Драгічынскі, Іванаўскі, Івацэвіцкі, Кобрынскі, Лунінецкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі р-ны), ліска (Маларыцкі, Пружанскі р-ны). лісічанка (Лунінецкі, Столінскі р-ны), пліска (Брэсцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Кобрынскі, Маларыцкі, Столінскі; уся паўночна-заходняя частка Палесся — Tamacki, карта № 135), жоўцік, жаўцюр (Столінскі р-н), смолянка (Лунінецкі, Столінскі р-ны), смаляначка, смаловік, смалюга (Столінскі р-н), лішка (там жа; Ходаковський, пач. XIX ст.). Віцебская вобл.: лісічка (Аршанскі, Бешанковіцкі, Браслаўскі, Віцебскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Лепельскі, Лёзненскі, Мёрскі, Полацкі, Пастаўскі, Расонскі, Сенненскі, Талачынскі, Ушацкі, Чашніцкі, Шумілінскі р-ны), лісіцка (Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Глыбоцкі, Гарадоцкі, Пастаўскі, Полацкі), лісіца (Аршанскі, Бешанковіцкі, Браслаўскі, Глыбоцкі, Дубровенскі, Мёрскі, Полацкі, Сенненскі, Талачынскі, Ушацкі, Чашніцкі р-ны). ліска (Мёрскі р-н), саснянка (Бешанковіцкі р-н), сасняк (Полацкі р-н), падсасноўка (Докшыцкі р-н). Гомельская вобл.: лісічка (Акцябарскі, Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Ельскі, Жыткавіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Рэчыцкі, Рагачоўскі, Хвойніцкі р-ны), лісіцка (Жыткавіцкі, Лельчыцкі, Петрыкаўскі р-ны), лісіца (Буда-Кашалёўскі, Гомельскі, Ельскі, Жыткавіцкі, Лельчыцкі, Петрыкаўскі, Рэчыцкі р-ны), ліска (Рагачоўскі, Рэчыцкі, Светлагорскі р-ны), лісянка (Добрушскі, Калінкавіцкі, Чачэрскі р-ны), лісічанка (Жыткавіцкір-н), пліска (Жыткавіцкі р-н), плісічык, плісічка (Веткаўскі р-н), плісіца (Рагачоўскі р-н), жоўцік (Жыткавіцкі pн), смалярка (Жыткавіцкі р-н). Гродзенская вобл.: лісічка (Ашмянскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Дзятлаўскі, Карэліцкі, Мастоўскі, Мядзельскі, Навагародскі, Свіслацкі р-ны — Крестоновскии, 1876), лісічык (Воранаўскі, Шчучынскі р-ны) лісіца (Астравецкі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Свіслацкі, Слонімскі, Шчучынскі р-ны), рудушка — маладое пладовае цела, ляпёшка — старое пладовае.цела (Воранаўскі р-н) рудушка, вавёрчын грыб* (Астравецкі, Іўеўскі р-ны), ляпушка (Воранаўскі р-н), гуска (Свіслацкі р-н), кашырны грыб (там жа — Крестоновскии, 1876), яўрэйскі грыб, кашэрны грыб (Pietkiewicz, 1928). Мінская вобл.: лісічка (Бярэзінскі, Вілейскі, Валожынскі, Дзяржынскі, Капыльскі, Крупскі, Лагойскі, Маладзечанскі, Мінскі, Мядзельскі, Нясвіжскі, Пухавіцкі, Салігорскі, Слуцкі (i ў канцы XVII i пач. XVIII ст.— Мальдзіс, 1976), Смалявіцкі, Старадарожскі, Уздзенскі, Чэрвеньскі р-ны), л/с/г/ш (Крупскі, Пухавіцкі, Салігорскі, Слуцкі, Старада* Г эта назва з'яўляецца калькай з літоўскай мовы, каран.: vovere (Sciurus), voveraite
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, крестоновскйй, лісігіш
1 👁
 ◀  / 440  ▶