Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, воўчанка, вужовік (Лунінецкі р-н). Віцебская вобл.: ваўчыны грыб, ваўковы грыб (Лепельскі р-н). Мінская вобл.: воўчы грыб, благі грыб (Мінскі р-н), глухі грыб (Уздзенскі р-н). Апісана на c. 86. Мал. 109. Расце ў лісцевых i мяшаных лясах, на апалай ігліцы, лісці. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 103. Лейкавіца звычайная — C. gibba (Fr.) Kumm.; говорушка ворончатая (сям. Радоўкавыя). У Беларусі гэты грыб называюць воўчым, сабачым, жабскім, вужовым, мышыным, паганым, нічогім, дзікім, дурным. Апісана на c. 86. Мал. 110. Расце ў розных лясах на лясным подсціле. Пладаносіць у чэрвені — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 104. Лейкавіца ніцая — C. geotropa (Fr.) Quel.; говорушка подогнутая (сям. Радоўкавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, наганы грыб, нічогі, дзікі, дзіч (Камянецкі р-н). Віцебская вобл.: ваўчыны грыб, ваўковы грыб, благі грыб (Валожынскі, Мінскі р-ны).Магілёўская вобл.: воўчы грыб (Асіповіцкі pн). Апісана на c. 86. Мал. 108. Расце на палях i лясных ускрайках, на лугах, на пашах у траве. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 105. Лейкавіца таўкачовая — С. clavipes (Fr.) Kumm.; говорушка булавоножковая (сям. Радоўкавыя). Віцебская вобл.: воўчы грыб, ваўковы грыб (Лепельскі р-н). Гомельская вобл.: воўчы грыб, жабовік, жабячы грыб, вужовік (Жыткавіцкі р-н). Мінская вобл.: воўчы грыб, благі грыб (Валожынскі р-н), ваўчыны грыб (Валожынскі, Мінскі, Мядзельскі, Смалявіцкі р-ны). Апісана на c. 86. Мал. 111. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах на лясным подсціле. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 106. Ліпчак жаўтлява-чырвоны — Chroogomphus rutilus (Fr.) O. K. Miller.; мокруха пурпуровая (сям. Макрацовыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб (Драгічынскі, Іванаўскі, Пінскі р-ны), вужовы казляк (Пінскі р-н), вужовік (Лунінецкі р-н), сабачы грыб (Кобрынскі р-н). Віцебская вобл.: воўчы грыб (Віцебскі, Докшыцкі, Расонскі р-ны), сабачы грыб (Браслаўскі, Глыбоцкі р-ны), наганы грыб (Верхнядзвінскі, Сенненскі р-ны). Гомельская вобл.: наганы грыб, глуха вужоўка (Гомельскі, Хвойніцкі р-ны). Гродзенская вобл.: сабачы грыб (паўсюдна). Мінская вобл.: воўчы грыб (паўсюдна), глухі грыб (Уздзенскі р-н). Магілёўская вобл.: ваўчыны грыб, воўскі грыб, дрэнны грыб (Слаўгарадскі р-н). Апісана на с. 72. Мал. 60. Расце ў ігліцавых, пераважна хваёвых лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца пасля папярэдняга адварвання, свежы
1 👁