Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Расце ў дубровах ды іншых шыракаліставых лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 96. Лакавіца ружовая — L laccata (Fr.) Bk. et Br.; лаковица розовая (сям. Радоўкавыя). Мясцовымі жыхарамі называецца грыб воўчы, сабачы, вужачы, жабіны, мышыны, вужовы казляк, паганы грыб, нічогі, благі, глухі, дрэнны, вужоўка. Апісана на c. 88. Мал. 118. Расце ў розных лясах на подсціле i глебе. Пладаносіць у чэрвені — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 97. Лейкавіца анісавая — Clitocybe odora (Fr.) Kumm.; говорушка душистая (сям. Радоўкавыя). Віцебская вобл.: курка (Сенненскі р-н). Мясцовыя назвы такія ж, як i ў лейкавіцы ніцай (№ 104). Апісана на с. 85. Мал. 107. Расце ў лісцевых i мяшаных лясах на апалым лісці. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 98. Лейкавіца асмужаная — С. nebularis (Fr.) Kumm.; говорушка серая (сям. Радоўкавыя). Мясцовыя назвы не выяўлены. Апісана на с. 86. Мал. 112. Расце ў мяшаных i ігліцавых лясах на лясным подсціле. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як папярэдні грыб. 99. Лейкавіца бялявая — С. candicans (Fr.) Kumm.; говорушка белесая (сям. Радоўкавыя). У Беларусі гэты грыб называюць ваўчаком, грыбам воўчым, сабачым, жабскім, мышыным, вужовым, паганым, нічогім, благім, атрутным. Апісана на с. 85. Мал. 106. Расце ў лісцевых i мяшаных лясах, на лясным подсціле. Пладаносіць у жніўні — кастрычніку. Нястраўны або атрутны грыб. 100. Лейкавіца васкаватая — C. cerussata (Fr.) Kumm.; говорушка восковидная (сям. Радоўкавыя). Мясцовыя назвы такія ж, як у лейкавіцы бялявай. Апісана на с. 85. Мал. 104. Расце ў ігліцавых i мяшаных лясах на лясным подсціле. Пладаносіць у жніўні — верасні. Атрутны грыб. 101. Лейкавіца вьітачаная — С. tornata (Fr.) Kumm.; говорушка отточенная (сям. Радоўкавыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, паганы грыб, нічогі, дзікі, дзіч (Камянецкі р-н). Віцебская вобл.: воўчы грыб, паганы грыб (Расонскі р-н), ваўчьты грыб, ваўковыя грыбы (Лепельскі р-н). Гомельская вобл.: вужачы грыб, воўчы грыб, жабовік, вужоўка (Жыткавіцкі р-н). Апісана на с. 85. Мал. 105. Расце ў лісцевых ды ігліцавых лясах на подсціле. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Атрутны грыб. 102. Лейкавіца духмяная — С. suaveolens (Fr.) Kumm.; говорушка ароматная (сям. Радоўкавыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

асмўжаная
0 👁
 ◀  / 440  ▶