Брэсцкая вобл.: сіняк, палёвы грыб, палёвы белы грыб (Брэсцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Кобрынскі, Лунінецкі р-ны), падомшнік (Пінскі р-н), баравік (Драгічынскі, Столінскі р-ны), сіні баравік (Столінскі р-н), сіняўка (Лельчыцкі р-н), палёвік горкі (Пружанскі р-н), муховік (Івацэвіцкі р-н). Віцебская вобл.: падсасновы баравік (Сенненскі р-н), падсасноўка, дзікі баравік (Докшыцкі р-н), сіняк (Браслаўскі р-н). Гомельская вобл.: сіняўка, зайчыны дабрак (Добрушскі р-н), зайчыкаў грыб, грыб, дабрак (Рэчыцкі р-н), дубовік («сіні, неядомы грыб»), глухі махавік (Жыткавіцкі р-н). Гродзенская вобл.: сіняк (Карэліцкі р-н), дзікі падасінавік (Ашмянскі р-н). М інская вобл.: сіняк (Нясвіжскі р-н), дубовік (Мінскі р-н). Магілёўская вобл.: сіняк (Бабруйскі, Хоцімскі р-ны), сінюшка (Чавускі pн), сіняўка (Краснапольскі, Мсціслаўскі р-ны). Апісаны на c. 66. Мал. 27. Расцё ў дубовых i хваёва-дубовых лясах. Пладаносіць у ліпені — верасні. Спажываецца свежы, марынаваны, салёны. 92. Круглакіправік цісавы, п а д д ў б н і к — G. castaneus (Fr.) Quel.; каштановик (сям. Глызнікавыя). Брэсцкая вобл.: салодкі палёвік (Пружанскі р-н), каштанавік (Іванаўскі р-н). Гомельская вобл. \ каштанавы падгрыб (Жыткавіцкі р-н). Мінская вобл.: дубавік (Валожынскі р-н), дзікі баравік (Салігорскі р-н), палёвік салодкі (Уздзенскі р-н). Апісаны на c. 66. Мал. 28. Расце ў дубровах i хваёва-дубовых лясах. Пладаносіць у ліпені — жніўні. Спажываецца свежы, марынаваны, салёны. 93. Крушняк вязавы — Lyophyllum ulmarium (Fr.) Kbhner; лиофил вязовый (сям. Радоўкавыя). Мясцовыя назвы не выяўлены. Апісаны на с. 84. Мал. 99. Расце ў лясах i парках на пнях, ламаччы i павале лісцевых дрэў. Пладаносіць у верасні — кастрычніку. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 94. Крушняк рудзявы, г р а м а д к а — L decastes (Fr.) Sing.; рядовка скученная (сям. Радоўкавыя). Брэсцкая вобл.: грамадка (Івацевіцкі р-н). Віцебская вобл.: падбел (Сенненскі р-н). Гомельская вобл.: плюс (Жыткавіцкі р-н). Мінская вобл.: плюх, плюхі мн. лік (Дзяржынскі р-н), плюхі ключам (Стаўоцоўскі р-н), плюс, плюсы мн. лік (Уздзенскі р-н). Магілёўская вобл.: плюс, плюсы мн. лік (Магілёўскі р-н), падбел, бялянка (Слаўгарадскі р-н). Апісаны на с. 78. Мал. 78. Расце ў мяшаных ды ігліцавых лясах, у парках. Пладаносіць у верасні — лістападзе. Спажываецца як папярэдні грыб. 95. Лакавіца бэзавая — Laccaria amethystina (Fr.) Мшт.; лаковица сиреневая (сям. Радоўкавыя). Віцебская вобл.: сірэневая радоўка (Сенненскі р-н). Традыцыйна мясцовыя жыхары лічаць лакавіцу бэзавую нястраўным грыбам i называюць: грыб воўчы, сабачы, вужачы, жабіны, мышыны, вужоўка. Апісана на c. 88. Мал
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

стаўбцоўскі
12 👁