Красулька травеньская — Calocybe gambosa (Fr.) Donk; рядовка майская (сям. Радоўкавыя). Віцебская вобл.: ваўчыны грыб, ваўковы грыб(Лепельскі р-н).Мінская вобл.: воўчы грыб, благі грыб (Мінскі р-н), глухі грыб (Асіповіцкі р-н). Апісана на c. 78. Мал. 77. Расце ў парках, лісцевых лясах, пад кустамі. Пладаносіць у красавіку — чэрвені. Спажываецца пасля адварвання, без адвару (булёну). 87. Крохленка вільгацевая — Psathyrella hydrophila (Merat) Maire; хруплянка гидрофильная (сям. Гнаевіковыя). Брэсцкая вобл.: воўчанка, воўчы грыб, вужачка, жабячы грыб, жабовік (Лунінецкі р-н). Віцебская вобл.: ваўчыны грыб, мышыны грыб, мышанок, воўчы грыб (Лепельскі р-н), сабачы грыб (Мёрскі р-н). Гомельская вобл.: вужоўка, вужовы грыб, глухі грыб (Жыткавіцкі р-н). Магілёўская вобл.: воўчы грыб (Асіповіцкі р-н). Апісана на c. 101. Мал. 167. Расце ў лісцевых лясах, у парках каля пнёў i ламачча лісцевых парод. Пладаносіць у жніўні — верасні. Нястраўны грыб. 88. Крохленка караняватая — P. candolleana (Fr.) Maire; хруплянка Кандолля (сям. Гнаевіковыя). Крохленка караняватая мясцовымі жыхарамі традыцыйна называецца грыб воўчы, ваўковы, сабачы, мышыны, жабечы, паганы, дзікі, дурны, дрэнны. Апісана нас. 102. Мал. 168. Расце ў розных лясах, у парках ці садах на пнях i ламаччы лісцевых парод. Пладаносіць у ліпені — кастрычніку. Спажываецца пасля адварвання, без алкаголю! 89. Крохленка машастовая — P velutina (Fr.) Sing.; хруплянка бархатистая (сям. Гнаевіковыя). Брэсцкая вобл.: воўчы грыб, паганы грыб, дзікі грыб, дзіч (Камянецкі р-н), воўчанка, воўчы грыб, вужачка, жабячы грыб, жабовік (Лунінецкі р-н). Гомельская вобл.: вужоўка, вужовы грыб, глухі грыб (Жыткавіцкі рн). Мінская вобл.: воўчы грыб, благі грыб (Мінскі р-н). Магілёўская вобл.: воўчы грыб (Асіповіцкі р-н). Апісана на с. 101. Мал. 166. Расце ў лісцевых лясах, парках, на пнях i ламаччы, каля іх. Пладаносіць у маі — кастрычніку. Нястраўны грыб. 90. Крохленка мясова-рудая — P sarcocephala (Fr.) Sing.; хруплянка каштановая (сям. Гнаевіковыя). Крохленка мясова-рудая мясцовымі жыхарамі традыцыйна называецца так, як i крохленка караняватая. Апісана на с. 102. Мал. 169. Расце на пнях i ламаччы розных лісцевых дрэў, асабліва бярозы, у лясах, парках. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываецца як крохленка караняватая. 91. Круглакіправік* сінелы, с i н я к — Gyroporus cyanescens (Fr.) Quel.; синяк (сям. Глызнікавыя). * Круглакіправік—ад формы кіпраў (пор): з лаціны — gyro—круглы i ponis—кіпра
Дадатковыя словы
красўлька
0 👁